Дзявочыя грудзі падтрымалі парады Лукашэнкі


Што будзем жраць? Пытаўся Лукашэнка. А ці будзе каму жраць? Пытаемся мы. Хуткасць распаўсюджвання каронавіруса набірае абароты. Але Лукашэнка надалей лечыць беларусаў не ад Ковіду, а ад псіхоза. Ці не лепш было б для грамадства, каб галоўнага народнага цэліцеля прызналі пацыентам?

Змаганне з каронавірусам пачалося. Беларусы ўзялі на грудзі, як раіў ім Лукашэнка.

«50 грамаў у пераліку на чысты спірт травіць гэты вірус».

Іншыя ягоныя парады таксама прынялі блізка да сэрца. Не нейкім там халодным пэндзлем, а сакавітымі гарачымі грудзямі менская мастачка Надзея намалявала партрэт пітушчага Лукашэнкі ды села з ім на трактар.«Трактар усіх вылечыць».Каб усе гэтак слухаліся Лукашэнку, а то не: ходзяць і хварэюць.

«Чаго ты ходзіш па вуліцы, а тым больш на працу?»

Ды так хварэюць, што дактароў на іх не стае: Лукашэнка сабраўся стаць санітарам.

«Пойдзем лекаваць людзей. Я магу трымаць, насіць, падымаць некага. А ты будзеш яму ўкол рабіць».

Ці ўсцешыліся беларусы новаму медычнаму таленту шматграннага Лукашэнкі?

«Папіярыцца і толькі. Што ён яшчэ можа зрабіць у шпіталі?»

«Які ён лекар? Які ён кіраўнік? Які ён прэзідэнт?»

«Наш прэзідэнт пайшоў бы і лячыў, што знаў».

«Які з яго лекар? Ну які ён лекар? Нічога б ён не рабіў».

«Я яго асабліва не падтрымліваю, але не трэба драматызаваць, ён хоча як лепш».

«Спадзяюся, да гэтага не дойдзе, каб сам пайшоў у шпіталь і дапамагаў хворым».

А калі ўсё ж дойдзе, то ці хацелі б вы, каб сам Лукашэнка вас лячыў ад каронавіруса?

«Не, канечне!»

«Ён жа не спецыяліст, не інфекцыяніст».

«Можа, ён такі спецыяліст у нас, што знае медыцыну добра».

«Не давядзецца яму мяне лекаваць: я ўжо ў такім узросце, што выберуць памаладзей, а мяне ўжо пакінуць».

«Мы ўжо ад яго нічога не чакаем, ён ужо зжыў сябе».

Ёсць яшчэ порах у парахаўніцах! Каб даказаць гэта, Лукашэнка ладзіць парад. Усе масавыя імпрэзы ў сталіцы забаранілі, але параду на Дзень перамогі – быць! Рэпетыцыям якога не перашкаджае нават моцны і працяглы кашаль вайскоўцаў.

«Ва ўсім свеце такое, а ў нас такое: або Лукашэнка геній або… не геній! Ха-ха!»

«Я нікому не раю сюды прыходзіць».

«Так, людзі мруць».

«Няма каронавіруса ніякага».

«Каму настрой, які будзе ісці на гэты парад!»

«Не патрэбны нам парад, лепш бы маскі купілі ды лекарам дапамаглі».

«Нават ужо вайскоўцы да гэтага так сабе адносяцца, яны не могуць сказаць наўпрост».

«Мы не хочам ісці 9 траўня, будзе шмат людзей, каб не падхапіць нечага».

«Гэта небяспечна. Людзі туды пойдуць, іх змусяць туды прыйсці».

«Нядобра гэта, праводзіць масавыя імпрэзы ў такі перыяд».

Псіхоз! Бо як можна баяцца таго, што нам не пагражае:

«Мы зараз знаходзімся на піку».

«Так, прырост назіраецца. Дзякуй Богу, што не лавінападобны».

Не ўсе маюць магчымасць лекавацца ў найлепшых дактароў ды ў клініках з найноўшым абсталяваннем. Той, каму гэта даступна, не думае пра каронавірус, а будуе планы на будучыню. Такую прапанову зрабіў Лукашэнка сімпатычнай працаўніцы МТФ «Мглё»:

– Дзе мы з табою пабудуем такую ферму? Можа, не копію, меншую. Ты падумай, пракансультуй.

– Добра! Абавязкова ў чыстым полі, каб быў прыгожы краявід, як у нас.

– Гэта тое, што мне патрэбна. Яшчэ і прыгажэй знойдзем!

Вольга Старасціна, «Субʼектыў», «Белсат»

Калаж з фота: president.gov.by