Гарачы каментар «Дзяржава ўвесь час хоча надурыць. Мая задача – не дазволіць гэтага зрабіць». У Менску руйнуюць дамы дзеля новага метро


Жыхары вуліцы Багдановіча ў Менску жывуць пад гнётам зносу іхнага жытла ўжо амаль 50 гадоў, аднак менавіта цяпер у сувязі з будаўніцтвам трэцяй галіны метро гэтая пагроза робіцца найбольш імавернай. Ці ёсць шляхі развязання гэтай праблемы? Пагаворым з жыхаркай дому 234 на вуліцы Багдановіча Настассяй Мацяш.

«Спачатку была роспач, а пасля абурэнне! Мы не ведалі, мы не верылі, што так станецца! Мы збіраліся жыць далей! У нас планы, як добраўпарадкаваць далей нашую тэрыторыю, наш дом. Літаральна ў лютым мы ўсе чыталі заяву старшыні Менскага гарвыканкаму, які сказаў: «Не чапайце Сельгаспасёлак, не чапайце людзей, няхай яны жывуць як жывуць». І мы расслабіліся абсалютна і не думалі, што такі ліст атрымаем, бо гэта высокі чыноўнік.

Між тым у лісце, паведамленні, якое я атрымала, што маю хату зносяць, напісана, што ўказ аб зносе, падпісаны Лукашэнкам, датуецца 8-м днём студзеня. То бок Сівак сваю заяву пра тое, што ніхто не будзе чапаць Сельгаспасёлку, зрабіў ужо пасля! Я думаю, што надзеі няма, бо ўсё вельмі хітра зробленае… Прапаноўваецца грашовая кампенсацыя. Была папярэдняя ацэнка маёй хаты – гэта мізэрныя грошы, якія абсалютна не адлюстроўваюць таго, што сабой уяўляе нашае жыллё…»

Працяг размовы – у сюжэце.

belsat.eu

 

Глядзі таксама
Каментары