Асабісты капітал Дзяржава сочыць за вамі праз банкаўскія карткі


Фота на перадпраглядзе depositphotos.com

У Беларусі выпушчана каля 14 млн плацежных картак. І дзяржава нездарма дапамагае банкам развіваць гэтую сістэму аплаты.

«Дзяржава зацікаўлена ў тым, каб усе грашовыя аперацыі было лёгка звязаць з асобамі ды іх месцазнаходжаннем. Інтарэсы тыя раней ці пазней увасобяцца ў нейкую тэхнічную сістэму», – прадказвае блізкую будучыню эксперт «Асабістага капіталу» Міхал Залескі.

Але пакуль гэтыя планы – толькі планы, дзяржава і банкі ўжо карыстаюцца грашыма беларусаў. Бо грамадзяне, напрыклад, выкарыстоўваюць плацежныя тэрміналы. Іх у краіне ўжо больш за 150 тыс. І яны прынялі на сябе істотную частку грашовага абароту.

«Адзін тэрмінал на 50 патэнцыйных пакупнікоў. Навошта? Каб не спаў ваш рубель у кішэні, а абарочваўся на радасць банкам. Налічылі вам заробак альбо пенсію на картку. Дзе фізічна гэтыя грошы, хто распараджаецца імі? Банк крэдытуе гандляра. Гандляр купляе тавар. Прадае вам. Разлічваецца па крэдыце», – тлумачыць Міхал Залескі.

А хто і чаму яшчэ не карыстаецца карткамі ды як змогуць людзі перамагчы сістэму – глядзіце ў сюжэце праграмы «Асабісты капітал» (відэа вышэй).

А гэта – праграма «Асабісты капітал» цалкам:

Глядзі таксама
Каментары