Гарачы каментар Дзяржава працягвае змагацца з дармаедамі


Беларусы летась цвёрда сказалі «не» дэкрэту №3. Дзяржава вымушана была зрабіць крок назад, але адначасова не жадае адмаўляцца ад сваёй ініцыятывы ў змаганні з «дармаедамі», паколькі баіцца, што будзе выглядаць для грамадства слабой. У выніку быў распрацаваны дэкрэт № 1.

Пра барацьбу дзяржавы з«сацыяльным утрыманствам» у Гарачым каментары разважае Андрэй Стрыжак, праваабаронца з Гомля.

«Спецыфіка новай рэінкарнацыі дэкрэту №3 пад выглядам дэкрэту №1у тым, што значна больш вузкае кола людзей, якія пад яго падпадаюць. Калі летась амаль паўмільёна беларусаў атрымалі так званыя «лісты шчасця», то гэта выклікала вельмі непрыемны розгалас сярод тых, хто даведаўся, што раптам апынуўся вінен дзяржаве нейкія грошы. Прычым сумы даволі вялікія. Цяпер жа новыя лісты прыходзяць да значна меншай колькасці людзей. Але галоўнае пытанне не вырашаецца. Ніводная камісія не здолее зрабіць з беларускай эканомікі арганізаваную, якая будзе мець шмат працоўных месцаў. Таму пытанне не ў тым, колькі «дармаедаў»будуць вызваленыя ад 100 % аплаты за камунальныя паслугі, а ў тым, што камісія не здолее нікога з беспрацоўных ўладкаваць на працу, альбо нечым дапамагчы людзям», – кажа Андрэй Стрыжак.

Цалкам размова ў відэа

Глядзі таксама
Каментары