Дзяржава палезла ў гароды беларусаў і знайшла там багацце

Прыкладна кожны дзясяты зароблены жыхарамі вёсак рубель – прадукт натуральнай гаспадаркі. То бок вы збіраеце грыбы, ягады ці капаеце бульбу ў гародзе, а дзяржава потым усе падлічвае як прыбытак уласнай гаспадаркі і рапартуе аб росце якасці жыцця. Як тое выглядае статыстычна, аналізуе эксперт праграмы «Асабісты капітал» Міхал Залескі.

Даўнейшыя людзі жылі з таго, што самі рабілі, знаходзілі ці ўпалёўвалі. Цяпер іншыя часы, грошы – на першым месцы, і гэта спакою людзям не дае. Зарабіць не ў кожнага атрымліваецца па патрэбе, а жыць мусіш, ды не адзін, а найчасцей сям’ёю. Але ж і аднаму трэба нейкую гаспадарку весці: на нечым спаць, на нечым гатаваць. З якіх рэсурсаў народ жывіцца?

Як і заўсёды, зірнем спачатку на праблему вачыма дзяржаўнага кіраўніцтва. «А што там у нас з рэсурсамі хатніх гаспадарак?» – пытаецца яно. У сярэднім усё выдатна, рапартуюць статыстыкі. Кіраўніцтва супакойваецца, і дзякуй Богу.

Склад рэсурсаў, што маюць хатнія гаспадаркі; у разліку на 1 гаспадарку

За палову года прырост някепскі, ажно на 8 %. Але зусім не таму, што прадукцыйнасць працы на 16 % вырасла, нічога з ёй не адбылося, проста выбары скора. Але сума не ўражвае.

Сярэдняя сямʼя – няхай сабе тры чалавекі; то атрымліваецца па 440 рублёў на нос на ўсё пра ўсё. Хаця бальшыня і такому была б рада, ды хто ж ім дасць.

Акрамя таго грошы гэта не проста сярэднія, а статыстычныя, бо ў структуры прыбыткаў і бульбіна, і грыб лясны майстрамі калькуляцыі ў грошы пераведзены.

Структура рэсурсаў, каторыя маюць гаспадаркі, 2018

На першы погляд здаецца, што ў ХХІ стагоддзі натуральная гаспадарка нарэшце здала свае пазіцыі, але гэта статыстычная ілюзія.

Бо тыя 5 натуральных працэнтаў спажываюць не ў Менску і не багатыя семʼі. Да таго ж, асабісты досвед падказвае, што ўлік вырабленага на лецішчах і розных незарэгістраваных гародах вельмі прыблізны, калі ён наагул ёсць.

Каб у тым пераканацца, параўнаем долю натуральнай прадукцыі ў рэсурсах больш і менш заможных гаспадарак, як яны падзеленыя Белстатам.

Доля самастойна вырабленых прадуктаў у складзе рэсурсаў гаспадаркі, %

Па багатых статыстыку не публікуюць, таму параўноўваем бедных з сярэднімі паказнікамі па краіне. Відовішча прымушае задумацца.

Бедныя залежаць ад уласнай вытворчасці значна мацней, чым сярэдняя сямʼя, па-другое, уявіце сабе, што вы пазбавіліся кожнага 12-га рубля ў бюджэце і, нарэшце, лішні працоўны час здароўя не прыбаўляе.

Гарадская жанчына дзве гадзіны за дзень на гаспадарку траціць, а вясковая – чатыры. Дзеля таго, што ў вёсцы кожны 10-ы рубель на жыццё – уласная прадукцыя.

Адрозненне рэсурсаў гарадскіх і вясковых хатніх гаспадарак

Назіраецца вялікая разбежка рэсурсаў, што маюць хатнія гаспадаркі ў сярэднім па краіне і ў Менску. Не меншая дыстанцыя і паміж горадам і вёскаю.

Камсамольцы некалі спявалі: «Цукар, соль, запалкі, кнігу ў кожны дом. Умацуем змычку гораду з сялом». І бачыце, кнігі неяк гістарычна самі адпалі, а на астатняе, мяркуючы па ўсім, асноўнай масе сялян хапае.

Такім чынам, перад кожнаю сямʼёю выбар: альбо ашчаджаць і ўкладвацца ў наяўны рэсурс, альбо той рэсурс нарошчваць. Даўней панавала першая стратэгія, цяпер усё больш людзей схіляецца да другой. Галоўнае – быць паслядоўным. Поспехаў.

Таксама ў праграме «Асабісты капітал»:

  • «Я ненавижу белорусский язык» – за такое лёгка даюць штраф
  • Як пражыць на 440 рублёў?
  • Простыя ідэі для старта бізнесу

Глядзіце праграму «Асабісты капітал» кожны панядзелак а 19:00 на тэлеканале «Белсат», а таксама онлайн на нашым сайце. Далучайцеся да нашых старонак ў Facebook ды Одноклассниках. Падпісвайцеся на нашурассылку і раз на месяц вы будзеце атрымліваць ліст з чатырма найбольш карыснымі сюжэтамі «Асабістага капіталу».

Міхал Залескі, belsat.eu

Глядзі таксама

Больш матэрыялаў

Што думаюць чыноўнікі пра магчымы недахоп харчоў?

Гэты год будзе цяжкі для беларусаў

Каронавірус знішчае бізнес. Хто застанецца без працы і грошай?

Што маюць сыны Лукашэнкі дзякуючы бацьку?

Як Лукашэнка раздае землі сябрам

«Цукровых босаў» пасадзілі. Што будзе з цукрам?

Як кітайскі вірус уплывае на беларускіх спажыўцоў?

Колькі каштуюць забавы Лукашэнкі?