Дзяніс Рабянок, які паскардзіўся ў пракуратуру на «Рэгнум»: У сацсетках мне пішуць, што «закапаюць»




Ён скардзіўся на прарасейскіх прапагандыстаў з «Рэгнуму», цяпер на яго напісалі заяву быццам за абразу кіраўніка Беларусі. Да актывіста Абʼяднанай грамадзянскай партыі Дзяніса Рабянка, які раней звяртаўся да праваахоўнікаў Беларусі праверыць дзейнасць прарасейскіх журналістаў агенцтва «Рэгнум», прыходзіў міліцыянт. Ён распытваў аб палітычнай прыналежнасці ды актыўнасці ў сацыяльных сетках.

«Пакуль я не абмежаваў налады прыватнасці мне пісалі ў сацсетках, што«мы цябе закапаем», «дастанем», але гэта былі ананімыя людзі, якія пісалі з фэйкавых акаўнтаў», – распавёў у эфіры праграмы «Гарачы каментар» Дзяніс Рабянкоў.

Як патлумачыў сам міліцыянт, правяранне актывіста праводзіцца з прычыны скаргі ад Вячаслава Сафонава, былога працаўніка Адміністрацыі прэзідэнта, які вядомы сваймі антысеміцкімі выказваннямі.

Экс-чыноўнік адміністрацыі лічыць, што ў сваіх допісах у сацыяльных сетках сябра АГП Рабянок дапускае абразы кіраўніка краіны.

Больш у відэаматэрыяле!

[/vc_column_text]

ЮВ, belsat.eu