Дзмітрыеў пра ўдзел у мясцовых выбарах: Бягу як магу


Адзін з лідараў «Гавары праўду» (ГП), палітык Андрэй Дзмітрыеў і палітолаг Павел Усаў абмеркавалі ў жывым эфіры студыі «Белсату» мэтазгоднасць удзелу ў мясцовых выбарах і галоўныя памылкі апазіцыі.

«Усе апазіцыйныя палітычныя сілы ідуць на выбары без усялякіх перадумоваў ды ўльтыматумаў і ні слова пра байкот. Чаму так? У сённяшняй сітуацыі апазіцыя выставіла 400 чалавек з 18 000. Я кажу пра абмежаваныя магчымасці. Я б хацеў бегаць, як алімпійскі чэмпіён, але бягу, як магу», – тлумачыць прадстаўнік руху ГП.

Паводле палітолага Паўла Усава ўлада выкарыстоўвае апазіцыю.

Хто мае рацыю?

Глядзіце ў відэаматэрыяле!