Дзіўная справа: менскія ўлады ваююць з чалавекам, які стварыў музей у Лошыцы


Грошы могуць сапсаваць нават самыя высокія памкненні ды справы. У праграме «Размова» з Віталём Цыганковым мастацтвазнаўца Віталь Жукаў распавядае, як спрэчка з чыноўнікамі скончылася для яго стратай унікальнай калекцыі.

Кажуць, што калі пазычаеш сябру, то лепш лічыць, што гэта не пазыка, а незваротны падарунак. Калі мастацтвазнаўца Віталь Жукаў пачынаў працаваць з музеем «Лошыцкая сядзіба», ён не думаў, што трэба кіравацца гэтым старым выказваннем.

Тым больш, што чыноўнікаў спадар Жукаў дакладна не можа назваць сябрамі: адміністрацыя музею і прадстаўнікі Менгарвыканкаму пасля чатырох гадоў існавання экспазіцыі ўнікальных побытавых рэчаў пачатку ХХ стагоддзя прынялі рашэнне закрыць яе, рарытэты проста скінулі ў адным памяшканні ды не аддаюць уладальніку. Прыкрая сітуацыя здарылася пасля таго, як размова пайшла аб грошах: Жукаву не кампенсуюць кошту экспанатаў і не жадаюць плаціць за іх выкарыстанне.

«Кажучы па-расейску, «разыграли потёмкинские деревни». Была зроблена такая шыкоўная прэзентацыя, а цяпер гэта нікому не патрэбна. За ўсім гэтым стаяць грошы, але ніхто гэтага не адмяняў. Мы жывем не пры камунізме. Лічу, што чатыры гады мною карысталіся. Музей жа не працаваў задарма. Куды падзеліся грошы, якія зарабіў музей?» – абураецца стваральнік экспазіцыі і ўласнік экспанатаў.

У эфіры «Размовы» з Віталём Цыганковым мастацтвазнаўца Віталь Жукаў распавядае, якім чынам ён застаўся без калекцыі і без грошай, і чаму, на ягоную думку, «галоўны вораг чалавека – чыноўнік».

Спецыяльна для тых, каму зручней слухаць, а не глядзець, «Размова» запускае падкасты. Калі вы займаецеся хатнімі справамі, кіруеце машынай ці проста не жадаеце сачыць за мільгаценнем кадраў – гэта для вас:

Праграма «Размова» выходзіць на «Белсаце» з панядзелка да чацвярга а 21:20. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і ў архіве на нашай старонцы.

А таксама падпісвайцеся на «Размову» ў Facebook, ВКонтакте, «Одноклассниках», Twitter, Instagram і Telegram.