Мова Нанова Дзіцячы садок


Ці існуюць у нашай краіне прыватныя дзіцячыя садкі? У чым іх асноўнае адрозненне ад дзяржаўных? Колькі могуць такія дашкольныя ўстановы каштаваць бацькам? Што значыць «працаваць з дзецьмі па сістэме Мантэсоры»? Якое месца займае сёння беларуская мова ў сістэме выхавання дзяцей?

На гэтыя і іншыя пытанні вядоўцам Глебу Лабадзенку і Алесі Літвіноўскай адкажуць Ася і Зміцер Смалякі – сямейная пара, што задумала стварыць прыватны беларускамоўны садок у Менску.

Дзіцячы садок – рус. детский сад

Установа – рус. учреждение

Прыватны – рус. частный

Дзяржаўны – рус. государственный

Выхавальніца / выхавацелька, выхавальнік / выхавацель – рус. воспитательница, воспитатель

Выхаванец, выхаванка – рус. воспитанник, воспитанница

Выхоўваць – рус. воспитывать

Клапаціцца – рус. заботиться

Даглядаць за дзіцем – рус. смотреть за ребенком

Нагляд – рус. присмотр

Надаваць увагу – рус. уделять внимание

Падрыхтоўка – рус. подготовка

Забеспячэнне – рус. обеспечение

Творчы падыход – рус. творческий подход

Дадатковая адукацыя – рус. дополнительное образование

Сістэма Мантэсоры – прапанаваная італьянскім педагогам і доктаркай Марыяй Мантэсоры педагогіка, заснаваная на ідэях свабоднага выхавання праз сэнсорнае развіццё пры дапамозе дыдактычных заняткаў і спецыяльна арганізаванага асяроддзя (рус. среды).

Расклад – рус. расписание

Заняткі (мн.) – рус. занятие і занятия

Практыкаванне – рус. упражнение

Маляванне – рус. рисование

Мастацтва – рус. искусство

Паводзіны – рус. поведение

Памяшканне – рус. помещение

Сумесная праца – рус. совместная работа

Гульня – рус. игра

Развівальныя гульні – рус. развивающие игры

Гульнявая форма – рус. игровая форма

Цацкі – рус. игрушки

Адукацыйную праграму «Мова Нанова» глядзіце кожную нядзелю а 19:35 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.

Глядзі таксама
Каментары