«Дзіця з нажом – гэта жахліва, гэта рве шаблоны»


Шэсць удараў нажом у спіну, пятля на шыі немаўляці, забойства ў школе: жахлівыя падрабязнасці адразу некалькіх гучных трагедыяў з удзелам дзяцей, што адбыліся ў Беларусі апошнім часам. Што не так робяць дарослыя, калі адных дзяцей мы не можам уратаваць, а іншых – перасцерагчы ад злачынства?

Адразу некалькі цяжкіх навінаў узрушылі грамадства: у Менску забілі пяцімесячнае дзіця, а ў Стоўбцах юнак напаў з нажом на настаўніцу і аднакласнікаў. І калі ў адным выпадку суд будзе караць дарослых, якія ўчынілі цяжкае злачынства, то ў другім людзей забіў маладзён, сам фактычна яшчэ дзіця. Трагедыя ў Стоўбцах чарговы раз нагадала, наколькі крохкая стабільнасць, якая хаваецца за «прыстойнасцю» і «сямейнаю добранадзейнасцю».

«Дзіця з нажом – гэта жахліва, гэта рве шаблоны, мы не прызвычаіліся бачыць нашых дзяцей з колюча-лязовымі прадметамі, але звярніце ўвагу: ува ўсіх выпадках, якія на памяці ў кожнага адказнага дарослага, гэта колюча-лязовыя прадметы. І мы кажам, што нож – гэта сімвал агрэсіі, але нож у псіхалогіі – гэта і сімвал абароны. Бо агрэсія – гэта рэакцыя арганізму на невыноснасць жыцця», – выказалася адмыслоўца ў сямейнай нядобранадзейнасці Наталля Паспелава.

Праграма цалкам:

Разам з вядоўцам праграмы «Размова дня» Усеваладам Сцебуракам Наталля Паспелава спрабуе даць адказ на пытанне, што мы, дарослыя, можам зрабіць, каб перадухіліць трагедыю.

belsat.eu