Dzieciuki рыхтуюць «Рэха»


[vc_row][vc_column][vc_raw_html]JTNDaWZyYW1lJTIwd2lkdGglM0QlMjI1NjAlMjIlMjBoZWlnaHQlM0QlMjIzMTUlMjIlMjBzcmMlM0QlMjJodHRwcyUzQSUyRiUyRnd3dy55b3V0dWJlLmNvbSUyRmVtYmVkJTJGdEgyOUh1VFdTV2slMjIlMjBmcmFtZWJvcmRlciUzRCUyMjAlMjIlMjBhbGxvd2Z1bGxzY3JlZW4lM0UlM0MlMkZpZnJhbWUlM0U=[/vc_raw_html][vc_column_text]Гурт «Дзецюкі» напярэдадні выхаду другога альбому даў рэдкі канцэрт у Менску. Акурат у сталіцы музыкі і працуюць над сваім другім дыскам, бо ў Горадні папросту няма студыі гуказапісу. Альбом запісваецца тамсама, дзе і дэбютнік «Гарадзенскі гармідар», а называцца будзе «Рэха».«Гэта будзе гістарычны альбом – у сэнсе, з песень на гістарычную тэматыку, акром адной песні, якая будзе бонус-трэкам», – распавёў Алесь Дзянісаў (гурт «Dzieciuki»). – Мы з Дзёнем (Дзянісам Жыгаўцом. – «Белсат») паспрабавалі працаваць разам над тэкстамі, і большасць тэкстаў на альбоме будуць нашыя напрацоўкі, якія мы рабілі супольна».На канцэрце ў запоўненым пад завязку клубе «Графіці» «Дзецюкі» сыгралі ўвесь альбом «Гарадзенскі гармідар» і паказалі новы матэрыял.Павал Трабл з гурту «Dzieciuki» заяўляе, што гэта будзе апошні канцэрт гурту сёлета, бо шмат часу адымае праца над альбомам:

«Трэба больш часу даць на той жа запіс. Сёння мы зайграем некалькі новых трэкаў, якія яшчэ не гралі нідзе».

Альбом «Рэха» мае выйсці ў лютым 2016-га. З гэтае нагоды плануецца шэраг канцэртаў у Менску ды абласных гарадах.

Іншыя тэмы:

Беларускай мове іспанкі Анхэлі Эспіносы можна пазайздросціць: кнігу іспанскай паэткі прэзентавалі ў Менску.Стыль Скарыны: да факсіміле першадрукара прыглядаліся літоўскія і беларускія навукоўцы. Талерантнасць – рыса моцных нацыяў. Лекцыя амбасадара Вялікай Брытаніі Бруса Бакнэла ў Менску.Сяргей Будкін, Вольга Гардзейчык, «Белсат»