Дзень усіх жывых і Месяц польскай літаратуры ў Менску


АНДРЭЙ ХАДАНОВІЧ, ПЕРАКЛАДЧЫК:«З жывых польскіх і, можа, еўрапейскіх паэтаў Эва Ліпска – адна з найлепшых. Яна жаночая, але настолькі філасофска-ўніверсальная, што нават такая недасканалая істота як мужчына ў маёй асобе можа туды залезці і не напаскудзіць, не напсаваць».

Месяц польскай літаратуры – гэта адна імпрэза штотыдзень у розных жанрах і ў розных месцах. 5 лістапада, таксама ў галерэі «Ў», прэзентуюць польскі комікс пра жыццё бортніка ў Белавежскай пушчы.

ПАВЕЛ КАСЦЮКЕВІЧ, АРТ-ДЫРЭКТАР КНІГАРНІ «ЛОГВІНАЎ»:«18 лістапада, напрыклад, адбудзецца ва «Ў-бары». Будзе тэатралізаваная прэзентацыя дэтэктыва Зігмунда Мілашэўскага «Доля праўды», ужо перакладзенага на дзесяць моваў, вось адзінаццатая мова – гэта беларуская. Гэта не толькі дэтэктыўная гісторыя, але і зрэз жыцця сучаснай еўрапейскай краіны, якая змагаецца са сваім балючым мінулым».

А 26 лістапада падзеі перанясуцца ў галерэю Акадэміі мастацтваў – і гэта будзе выстава сучаснай польскай кніжнай ілюстрацыі.Іншыя тэмы: Выстава вышыўкі Ганны Пугачовай – кветкі і коні. Сікстынскую капэлу не закрыюць для наведнікаў.Аляксандра Дорская, Ганна Русінава, Ірына Дарафейчук, «Белсат»[vc_row][vc_column][/vc_column][/vc_row]