Мова Нанова Дзень роднай мовы. Тры гісторыі



Тры гісторыі пра асабісты шлях да беларускай мовы ад герояў перадачы Адаркі Шут-Яцэвіч і Паўла Шута, якія разам гадуюць сына Янку, Максіма Умецкага, што на занятках «Мовы Нанова» у Менску знайшоў сваю другую палову, а таксама Яўгена Бойки і Аляксандры Бойка-Падкапаевай, у сям’і якіх падрастаюць сыны Богусь і Мірон. Героі раскажуць вядоўцам Алесі Літвіноўскай і Глебу Лабадзенку, як яны зрабілі першыя крокі да беларускай мовы, у чым ім гэта дапамагло і чаму так важна сёння гадаваць дзетак беларускамоўнымі.

Мова – рус. язык

Матчына мова = родная мова

Моўца – рус. говорящий

Размаўляць, гутарыць – рус. разговаривать

Стасавацца = камунікаваць

Карыстацца – рус. пользоваться

Вывучаць – рус. изучать

Даследаваць – рус. исследовать

Абараняць – рус. защищать

Захоўваць – рус. сохранять

Намагацца = старацца

Падтрымліваць – рус. поддерживать

Клапаціцца – рус. заботиться

Спрыяць – рус. способствовать

Прасоўваць – рус. продвигать

Распаўсюджваць – рус. распространять

Ганарыцца – рус. гордиться

Мілагучны – рус. благозвучный

Прыгожы – рус. красивый

Каштоўны – рус. ценный

Спадчына – рус. наследие

Пад пагрозай – рус. под угрозой

Складанае становішча – рус. сложное положение

Здраджваць – рус. изменять

Адмаўляцца – рус. отказываться

Забараняць – рус. запрещать

Скардзіцца – рус. жаловаться

Шанаваць, паважаць – рус. уважать

Гадаваць – рус. растить

Натхняць – рус. вдохновлять

Ганарыцца – рус. гордиться

Марыць – рус. мечтать

Быць упэўненым / перакананым – рус. быть уверенным

Адукацыйную праграму «Мова Нанова» глядзіце кожную нядзелю а 20:35 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.

Глядзі таксама
Каментары