Эксперт. Міністэрства праўды Дзе жыве самы адданы электарат Лукашэнкі?


Няма канца-краю перадвыбарчай вакханаліі! Урад абвяшчае галоўны прынцып беларускіх выбараў: каб народ ня вешаў нос, яму трэба вешаць локшыну на вушы.

У гэты напружаны час, калі стабільнасць усё яшчэ недзе побач, адным з электаральных бастыёнаў падтрымкі Гаранта становяцца пацыенты псіхіятрычных лякарань.

Для чарговай элегантнай перамогі ўрад вырашае стварыць партыі «Белая гарачка» і «Адзіны дыягназ», што выклікае занепакоенасць Пуціна ў батыскафе.

Суперагенты Пятроў і Башыраў, закінутыя ў Саюзную палату нумар 6 у якасці міжнародных назіральнікаў, атрымліваюць балючую прышчэпку ад назірання.

Падчас сваёй небяспечнай для жыцця працы на ніве беларускіх выбараў агенты Белага Дому Малдэр і Скаллі атрымліваюць радасную і шчымлівую навіну: недзе там, у далёкай Амерыцы, у Скаллі нарадзілася двойня.

Сатырычная праграма «Міністэрства праўды» выходзіць кожную нядзелю а 20:35. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і на нашай старонцы.

Глядзі таксама
Каментары