Пра Каляды, калядныя традыцыі з ранейшых часоў, рэлігійную сімволіку і грамадзянскую атрыбутыку свята, аб працы сацыяльнага цэнтру, а таксама пра беларускую мову і пра тое, чаму сорамна не ведаць сваёй мовы, гутарым з сястрою Чаславаю.
Сястра Часлава Навіцкая – дырэктарка Хрысціянскага сацыяльнага цэнтру ў Менску. Цэнтр працуе з дзецьмі з 3 гадоў, у тым ліку з тымі, хто мае інваліднасць. Гадаванцы цэнтру спазнаюць мовы, музыку і мастацтва. Беларуская мова – стрыжань навучання.
На думку сястры Чаславы, не мець сваёй мовы – значыць не мець сваёй тоеснасці.
«Калісьці мы ездзілі з моладдзю ў Рым на сустрэчу з Папам Рымскім, – згадвае сястра Часлава. – Дзеці нашыя размаўлялі, моладзь была з Менску, паміж сабою па-расейску. І падышлі, можа, гішпанцы ці італійцы і запыталіся: «Дык вы расяяне?» Я кажу: «Дык адказвайце, хто вы». Яны так адразу: «Не, мы з Беларусі». А побач з намі стаялі расяяне, якія таксама размаўлялі па-расейску. Як адрозніць? Я гэта вельмі адчула. І тады нашыя дзеці, нашая моладзь, яны былі як бы разгубленыя. Думаю, гэта вельмі яскравы прыклад, які кажа, што сваю мову трэба любіць, трэба ведаць і трэба ёй вучыцца».
Святочны настрой дапамагаюць стварыць рэлігійныя і свецкія атрыбуты свята. І важна, якое значэнне надаюць гэтым сімвалам. Напрыклад, аплатка, тонкі лісток белага хлеба, служыць сімвалам паяднання. Калі людзі ламаюць з кімсьці аплатку, то просяць прабачэння, прабачаюць і складваюць адно аднаму зычэнні.
«Дарагія беларусы! Надыходзіць вялікае свята – свята аб’яўлення Бога. Жадаю ўсім нам, каб мы адкрылі сваё сэрца на гэтае святло, якое прыходзіць да нас. Каб мы адно аднаму прабачылі. Канечне, у гэтым часе вельмі цяжка прабачыць, бо трэба зло назваць злом, а дабро – назваць дабром. Але тым не менш, няхай гэтыя святы, няхай белы аплатак паяднае ўсіх нас. Жыве Беларусь!» – віншуе сястра Часлава.
Падрабязней пра значэнне Калядаў і калядных сімвалаў, а таксама пра беларускую мову і працу Хрысціянскага сацыяльнага цэнтру – у размове з сястрою Чаславаю.
У граматычнай частцы разбяром, чаму Каляды – хіба адзінае свята, якое ў Беларусі мае больш за дзясятак назваў.
Вядоўцы перадачы – Глеб Лабадзенка і Алеся Літвіноўская.
Выява – рус. изображение
Паяднанне – рус. примирение
Прабачаць – рус. прощать
Зычэнні = пажаданні – рус. пожелания
Сэнс – рус. смысл
Ялінка – рус. ёлочка
Супярэчыць – рус. противоречить
Вонкавы = знешні
Святочны настрой – рус. праздничное настроение
Святло – рус. свет
Свет – рус. мир
Капліца – рус. часовня
Абмежаваныя магчымасці – рус. ограниченные возможности
Галіна – рус. отрасль
Патрабаваць дапамогі – рус. нуждаться в помощи
Гурток – рус. кружок
Спрыяць – рус. способствовать
Стрыжань – рус. стержень
Сорам – рус. стыд
Заціснуты – рус. зажатый
Спалучэнне – рус. сочетание
Стасункі = адносіны
Трапяткое пачуццё – рус. трепетное чувство
Абгрунтаваць – рус. обосновать
Тоеснасць – рус. идентичность
Адрозніць – рус. отличить
Разгублены – рус. растерянный
Дасканалы – рус. совершенный
Адукацыйную праграму «Мова Нанова» глядзіце кожную нядзелю а 20:20 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва – «Sirius4»), онлайн або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.