Мова Нанова Дзе размяшчаецца сімвал новай Беларусі?


Што такое беларускі турызм, дзе размяшчаецца сімвал новай Беларусі і якую мову лічыць роднай распавядзе Глебу Лабадзенку герой праграмы «Мова Нанова» кіраўнік беларускага турыстычнага парталу holiday.by Андрэй Барашка.

Зацяты турыст праехаў паўмільёна кіламетраў, пераважна – па Беларусі. Але адно з найбольш улюбёных месцаў карэннага менчука – сталічная вуліца Кастрычніцкая. Былы прамысловы раён пераўтварыўся ў сучасны цэнтр культурнага і арт-жыцця. Атмасфера Кастрычніцкай у спадара Андрэя асацыюецца з атмасфераю сучаснай Беларусі.

«Гэта сімвал таго, як нашая краіна можа са старой ператварацца ў новую. Я б вельмі хацеў, каб нашая краіна ператваралася і развівалася, ад старых традыцыяў адыходзіла да новых момантаў», – кажа вандроўнік і кіраўнік беларускага турыстычнага партала holiday.by Андрэй Барашка.

Таксама ў праграме Алеся Літвіноўская патлумачыць, у чым розніца паміж васільком і валошкаю. А можа, гэта розныя кветкі?

Адукацыйную праграму «Мова Нанова» глядзіце кожную нядзелю а 20:15 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва – «Sirius4»), онлайн або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.

Глядзі таксама
Каментары