Дзе прарасейская пятая калона? Чорны дзень «Газпрому»


«Прасвет» – найважнейшыя міжнародныя справы мінулага тыдня. Наша хата не з краю.

Як у Беларусі паўстае прарасейская пятая калона

[/vc_column_text][vc_single_image image=”197531″ img_size=”large”][vc_column_text]Беларускія дзеці – у трэнінгавых лагерах расейскіх неанацыстаў. І ўсё гэта – пад крылом праваслаўных святароў. Пра тое, што беларускія школьнікі займаліся ў расейскіх вайскова-патрыятычных клубах, звязаных з групоўкамі «Русіч», «E.N.O.T» і «Бэтмэн» з Данецкай і Луганскай народных рэспублік, у панядзелак напісала газета «Наша Ніва». Як у Беларусі паўстае прарасейская пятая калона, высвятляў Усевалад Шлыкаў.

«Беларускія плакаты пра незалежнасць мала значаць без рэальнай дзяржаўнай палітыкі»

[/vc_column_text][vc_single_image image=”197503″ img_size=”large”][vc_column_text]Госць у студыі – Яўген Магда, каардынатар Цэнтру супрацьдзеяння гібрыднай вайне ў Кіеве, палітолаг.

Як Еўропа разбурае расейскую манаполію на газ?

Як Еўропа разбурае расейскую манаполію на газ? Расея страчвае яшчэ адну пазіцыю – газавага манапаліста ў Еўропе. Гаворка пра трубаправодныя пастаўкі. У грэцкіх Тэсалёніках, у аўторак урачыста заклалі Трансадрыятычны газаправод. Труба праз Адрыятычнае мора ад Грэцыі да Італіі насамрэч паўплывае на агульнаеўрапейскі газавы рынак, ды нават на Беларусь. Чаму – распавядзе Яраслаў Сцешык.

Беларусь у будучыні можа купляць газ на Захадзе

[/vc_column_text][vc_single_image image=”197511″ img_size=”large”][vc_column_text]Як Еўропа ўзмацніла пазіцыю Беларусі ў перамовах з Расеяй аб цане на газ? Ці Беларусі можа купляць газ на Захадзе, а не на Усходзе? Якія шанцы дае Беларусі каспійскі газ? Госць у студыі – Анджэй Шчэсьняк, польскі эксперт па энергетыцы. Суседзі Беларусі будуюць супрацьракетны шчыт.

Крэмль у істэрыцы

[/vc_column_text][vc_single_image image=”197519″ img_size=”large”][vc_column_text]Зʼяўленне новай базы супрацьракетнай абароны у Румыніі занепакоіла Расею, якая лічыць, што NATO спрабуе укалоць яе сваім новым антыракетным парасонам. За палітычнаю рыторыкай Лаўрова ў Менску могуць рушыць адпаведныя рашэнні ў Крамлі. На мінулым тыдні ў суседняй з намі Польшчы NATO распачало будаўніцтва чарговай базы. Што зараз чакае нас? Дзяніс Дзюба. Каментуюць Аляксандр Алесін і Марцін Тэрлікоўскі (Marcin Terlikowski).

Не толькі «Еўрабачанне». Фестываль у Канах як палітычная трыбуна

[/vc_column_text][vc_column_text]У палітычнай ангажаванасці вінавацяць «Еўрабачанне», але ці далёка адышоў ад гэтага фестываль у Канах? На Лазурным беразе Францыі пратэставалі, рабілі палітычныя заявы і руйнавалі карʼеру кандыдаткі на прэзідэнта ЗША. Ганна Любакова

Танная нафта бʼе па дыктатуры

[/vc_column_text][vc_single_image image=”197527″ img_size=”large”][vc_column_text]275 адсоткаў інфляцыі, бясконцыя чэргі, велізарная галеча, сухмень і перабоі з электраэнергіяй. Гэтак цяпер выглядае Венесуэла. Чаму трапічны рай з самым вялікім у свеце запасам нафты зрабіўся самай нешчаслівай краінай свету? Аліна Коўшык