Дыялог з каменем: Выстава скульптара Конанава


«Да вялікага нас рыхтавалі, мы павінны былі адказваць на гістарычную тэму, праслаўляць дзяржаву. І гэта ўсё засталося, толькі цяпер мне здаецца, што малы чалавек – аснова ўсіх гэтых вялікіх здзяйсненняў, таму што я размаўляю з малым чалавекам, я яго малюю, я з ім п’ю гарбату».

Гэта першая асабістая выстава творцы, раней ён браў удзел толькі ў супольных, калектыўных выставах. Але цяпер ёсць нагода вылучыць з шэрагу менавіта творчасць Уладзіміра Конанава – ён святкуе 60-гадовы юбілей.АНДРЭЙ ВАРАБʼЁЎ, СКУЛЬПТАР, СТАРШЫНЯ САЮЗУ МАСТАКОЎ МАГІЛЁВА:

«Я вельмі ўражаны. Шмат што я бачыў на папярэдніх выставах, але гэты творчы рост што за апошнія гады з ім адбываецца, – гэта проста неверагодна».

Сярод апошніх працаў творцы – памятная дошка культурнаму дзеячу, рэжысёру і актору Валянціну Ермаловiчу. Дый іншыя працы Уладзіміра Конанава можна пабачыць не толькі на выставе. Паркавыя скульптуры майстра ўпрыгожваюць Магілёў, Светлагорск і Ашмяны.АНДРЭЙ ВАРАБʼЁЎ, СКУЛЬПТАР, СТАРШЫНЯ САЮЗУ МАСТАКОЎ МАГІЛЁВА:

«Я адчуваю ягоную творчасць у першую чаргу як дыялог з каменем. Дыялог на роўных, калі і камень яму падказвае, і ён спрабуе пераламіць камень, зрабіць штосьці немагчымае, да чаго можа быць камень і не здатны, і не гатовы. І вось у гэтым сінтэзе атрымліваюцца такія прыгожыя, сэнсоўныя, філасофскія творы».

Некаторыя з працаў Конанава ўвогуле ніколі не выстаўляліся, таму выстава ёсць магчымасцю трапіць фактычна ў майстэрню мастака. І скарыстацца з гэтай магчымасці выставачная зала прапаноўвае да сярэдзіны сакавіка.Іншыя тэмы: амаль дзвесце канкурсантаў бяруць удзел у першым Міжнародным конкурсе баяністаў у Магілёве. Персанальная выстава Андрэя Радзівонава адкрылася ў гарадзенскай галерэі «У майстра».Ірына Дарафейчук