Дыягназ паставілі паводле паху


Дзякуючы ім мы знаходзім каханне – і нават праз стому яны запальваюць жарсці. А з другога боку, часам праз іх мы не маем агульнае мовы з вельмі добрымі людзьмі ці з суседзямі, з якімі не можам нават разам у ліфце праехаць. Пахі і водары. Вы ў «Прываце» з Валярынай Куставай, а тэма праграмы – «Як выбраць пах, каб знесла дах?».

Госця ў студыі – бізнесоўца-адмыслоўца ў водарах і наагул у касметыцы – Ксенія Філіпава.

  • Як правільна абраць парфуму? І чым натуральныя араматы адрозніваюцца ад штучных?
  • Як па паху вызначыць якаснага партнёра для сябе па жыцці і для сексу?
  • Ці магчыма водарамі вылекаваць душу і цела?
  • Якая роля парфумы ў сучасным свеце?
  • Ці можна і ці варта абыходзіцца наагул без касметыкі?
  • Ці існуюць нацыянальныя адметнасці ў водараў і прыярытэты ў пахах у канкрэтных гендэраў і нацыянальнасцяў?

А што парфума для вас? Дзяліцеся з «Прыватам», бо «Прыват» – гэта, у прыватнасці і пра вас.

Праграму «Прыват» Валярыны Куставай глядзіце кожны аўторак а 19:00 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), а таксама онлайн на нашай старонцы.