Дырэктарка Школы маладых менеджараў: калі б да нас паступіў Лукашэнка, беднасць у раёнах знікла б


Менавіта ў Шаркаўшчынскім раёне Казімір Малевіч мог напісаць вядомую на ўвесь свет карціну «Чорны квадрат». Сімвалічна, бо сёння гэта – самы бедны куток Беларусі.

Як мястэчка з найпрыгажэйшымі краявідамі і слаўнай гісторыяй стала месцам беспрасветнай бядноты і людскай раззлаванасці? Хоць сітуацыя ў іншых раёнах – не нашмат лепшая.

Як выцягнуць з беднасці беларускую правінцыю? Разбіраемся ў праграме «Людскія справы». Госці ў студыі: Наталля Рабава сацыёлаг, дырэктарка Школы маладых менеджараў публічнага адміністравання, ды Ігар Дземідовіч, былы настаўнік гісторыі з Шаркаўшчыны, які працуе кіроўцам таксі ў Менску.

Праграму «Людскія справы» глядзіце кожны чацвер а 18:55 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), а таксама онлайн на нашай старонцы.