Дыпламатыя скандалу: Лукашэнка і Пуцін – хто каго? «ПраСвет» з Сяргеем Пелясой


Самыя важныя для Беларусі міжнародныя падзеі за тыдзень.

Дыпламатыя скандалу

Галоўная тэма праграмы – беларуская-расейскія дачыненні. Дзяніс Мельянцоў з Беларускага інстытуту стратэгічных даследаванняў называе іх «дыпламатыяй скандалу». Куды вядзе такая палітыка? Каментуе Арсень Сівіцкі, дырэктар Цэнтру стратэгічных і вонкавапалітычных даследаванняў.

«Лукашэнка нармальны, амаль еўрапейскі палітык»

Эксперты ў студыі – незалежны расейскі палітолаг Дзмітры Арэшкін і экс-дырэктар Асацыяцыі «Голас» Лілія Шыбанава – ацэньваюць беларуска-расейскія адносіны. Госці лічаць, што «Лукашэнка нармальны, амаль еўрапейскі палітык, які не моцна адрозніваецца ад вугорскіх палітыкаў». Лілія Шыбанава прызнаецца, што падчас міжнародных сустрэчаў кажа еўрапейцам: «Ідзіце насустрач беларускаму народу».

Эксперты прызнаюць, што ў Беларусі на выбарах прагрэс, а ў Расеі – адкат у кірунку Казахстану. Апошнюю Думу, на думку гасцей, выбралі не расейцы, а мясцовыя начальнікі. Шыбанава і Арэшкін распавядаюць, як адбываюцца маніпуляцыі на выбарах, у чым галоўная перамога ўлады і навошта Пуціну перастаноўкі ў кабінетах?

Дума любых законаў

Пасля выбараў 18 верасня ў Дзяржаўнай думе Расеі цалкам дамінуе «Адзіная Расея». Пра тое, што гэта азначае, разважаюць Маша Макарава (таварыства «За Свабодную Расею»), Яўген ПрымакоўРоссия-24»), крымскі журналіст Андрэй Трафімаў і беларускі эканаміст Леанід Заіка.

Доўгая дарога ў Брусель

Пра карысці Грузіі, Малдовы і Украіны пасля амаль двух гадоў асацыяцыі з Еўрапейскім звязам.

Поспех палітыкі зачыненых дзвярэй

Еўраскептыкі з «Альтэрнатывы для Нямеччыны» святкуюць поспех. А партыя Ангелы Мэркель атрымала найгоршы вынік у выбарах у зямельны парламент у Берліне за апошнія 25 год. Як гэта паўплывае на сітуацыю ў Еўропе? Каментуе Нілс Дыдэрых, сацыёлаг з Берліну, былы дэпутат Бундэстагу.