Дынама 89 – першы дазволены апазіцыйны мітынг


19 лютага 1989 года ў Менску на галоўнай арэне стадыёну «Дынама» адбыўся першы ў Беларусі дазволены ўладамі масавы «мітынг у падтрымку Перабудовы».Каля 40 тыс. асобаў пераважна пад бел-чырвона-белымі сцягамі прадэманстравалі сваё жаданне пераменаў і падтрыманне створанаму Беларускаму Народнаму Фронту «Адраджэнне».Сведчаць і ўзгадваюць сведкі тых падзеяў Вінцук Вячорка і Уладзімір Раманоўскі.[vc_row][vc_column][/vc_column][/vc_row]