Дыктатара не любяць, але спадзяюцца на ягоную моц


Прэзідэнцкія выбары набліжаюцца, а нязменны кіраўнік незалежнай Беларусі прымае адно непапулярнае рашэнне за іншым. Чым гэта скончыцца, у эфіры «Размовы» спрабуюць разабрацца Віталь Цыганкоў і палітычны аглядальнік Паўлюк Быкоўскі.

Сёлетняя выбарчая кампанія, відавочна, пройдзе ў новых дэкарацыях. Эпідэмія каронавіруснай інфекцыі ды сур’ёзная сварка Аляксандра Лукашэнкі з Масквой могуць сур’ёзна нашкодзіць кіраўніку Беларусі. А могуць і дапамагчы, лічыць госць студыі «Размовы» палітычны аглядальнік Паўлюк Быкоўскі.

«У крызісе павялічваюцца патэрналісцкія настроі, калі людзі хочуць нешта атрымаць ад дзяржавы. І адзіны, хто можа нешта абяцаць і яму могуць паверыць, – гэта, цалкам верагодна, Аляксандр Лукашэнка. У яго ў значнай ступені могуць павышацца пазіцыі. Іншае пытанне, гэта не значыць, што яго будуць любіць. Але будуць звязваць надзеі на выхад з крызісу ў значнай ступені з ім. І гэта дае яму шанец правесці кампанію без вялікіх праблемаў. Але ён сам стварае праблемы, прымаючы ў значнай ступені непапулярныя рашэнні. Ці наадварот – не прымае ніякіх», – выказаўся Паўлюк Быкоўскі.

Што Лукашэнка мог зрабіць дзеля таго, каб не руйнаваць уласнага рэйтынгу, чаму гэтага не зрабіў, і якую ролю ў перадвыбарчай кампаніі можа адыграць досвед «Хроснага бацькі»? Пра гэта ды іншае – у «Размове» Віталя Цыганкова і палітычнага аглядальніка Паўлюка Быкоўскага.

Спецыяльна для тых, каму зручней слухаць, а не глядзець, «Размова» запусціла падкасты. Калі вы займаецеся хатнімі справамі, кіруеце машынай ці проста не жадаеце сачыць за мільгаценнем кадраў – гэта для вас:

Праграма «Размова» выходзіць на «Белсаце» з панядзелка да чацвярга а 21:20. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і ў архіве на нашай старонцы.

А таксама падпісвайцеся на «Размову» ў Facebook, ВКонтакте, «Одноклассниках», Twitter, Instagram і Telegram.

Калаж з фота: Mikhail Metzel / TASS / Forum