Пра родную трасяначку, ад каторай пачынаецца шлях да мовы, зборнік бабуліных песень, дзеда, што спяваў для Шаляпіна, дыялектныя словы «цурок» ды «сцулёк», а таксама пра звышдзейсны стымул для вывучэння беларускай мовы распавядаюць вясёлыя ды абаяльныя Вольга Барышнікава ды Алеся Селядцова.
Вольга Барышнікава і Алеся Селядцова стварылі дуэт «Арыстакратычная бледнасць». Яны пішуць і выконваюць прыпеўкі пра рэзанансныя падзеі ў Беларусі, напрыклад, пра «таемную» інаўгурацыю Аляксандра Лукашэнкі, запуск БелАЭС і г.д.
Ёсць у іх здабытку і іншыя праекты. Напрыклад, Вольга Барышнікава запісала альбом «Бабуліны песні», каб захаваць спеўную спадчыну сваёй бабулі.
У граматычнай частцы абмяркуем, ці слушна казаць «Божа, блаславі Беларусь» і як правільна ўжываць словы «спадар» ды «спадарыня» пры звароце да чалавека.
Вядоўцы перадачы – Глеб Лабадзенка і Алеся Літвіноўская.
прыпеўка – рус. частушка
суполка – рус. сообщество
кіраваць – рус. управлять
запрашаць – рус. приглашать
рэагаваць – рус. реагировать
гаспадар – рус. хозяин
нашчадак – рус. потомок
паўночна-ўсходні – рус. северо-восточный
крыніца – рус. источник
удасканальваць – рус. совершенствовать
спадзявацца – рус. надеяться
сорамна – рус. стыдно
благі = дрэнны
павага – рус. уважение
стаўленне – рус. отношение
Адукацыйную праграму «Мова Нанова» глядзіце кожную нядзелю а 20:20 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва – «Sirius4»), онлайн або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.