Размова «Дружбе» канец праз 7 гадоў?


Страты і прыбыткі ў нафтавых войнах Беларусі ды Расеі залежаць ад таго, хто вядзе падлікі. У студыі праграмы «Размова Мацкевіча» рэдактарка сайту «Нашае меркаванне» («Наше мнение») Валерыя Касцюгова тлумачыць, чаму не варта давяраць палітыкам.

Сітуацыя вакол праблемаў на нафтаправодзе «Дружба» складаецца амаль паводле дэтэктыўных канонаў: з таямніцамі, крымінальнымі справамі ды шкодніцтвам. З-за нізкаякаснай сыравіны сапсаванае каштоўнае абсталяванне на беларускай частцы нафтаправоду, нафта не паступае ў шэраг еўрапейскіх краінаў, а расейцы паціскаюць плячыма – вінаватых няма. Валерыя Касцюгова зазначае, што сітуацыя паказвае, у якім рэчышчы будуць развівацца нафтавыя дачыненні дзвюх дзяржаваў у найбліжэйшы час.

«У перспектыве, у прынцыпе, мяркуючы з таго, як Расея ставіцца да нафтаправоду «Дружба», яго увогуле не будуць выкарыстоўваць ужо гадоў праз сем», – мяркуе экспертка.

Глядзіце поўнае выданне праграмы «Размова Мацкевіча» з Валерыяй Касцюговай, каб даведацца больш пра сітуацыю вакол сапсаванай «Дружбы».

Глядзі таксама
Каментары