«Дрозды» ў #BML – сэт па-беларуску, хайп, вёска і Міхалок


У студыі аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна «Belsat Music Live» з нечаканым жывым сэтам выступіў бадай што самы актыўны гурт на беларускай эстрадзе – «Дрозды».

Яны здабываюць вядомасць у няспынных турах па аграгарадах і правакацыйнымі кліпамі. У размове з вядоўцаю Міраю Шульц лідар каманды Віталь Карпанаў падзяліўся сакрэтамі працы з публікаю, распавёў пра раптоўную папулярнасць у Літве ды паразважаў аб праблемах беларускае вёскі.

Песні, якія гучаць у праграме:

  • «Каханая дзяўчына» (музыка і словы Віталя Карпанава)
  • «Вясна» (музыка і словы Віталя Карпанава)
  • «Хочу домой» (музыка і словы Віталя Карпанава)
  • «Вёска» (музыка і словы Віталя Карпанава)
  • «Праздники» (музыка і словы Віталя Карпанава)
  • «Зорачкі» (музыка і словы Сяргея Міхалка)

Глядзіце Belsat Music Live кожную суботу а 21:15 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.