Дрэваапрацоўчыя прадпрыемствы эфектыўна вырабляюць толькі страты. Эканоміка з Чалым


Чаму так доўга корпаюцца з дрэваапрацоўчаю галіной і пры чым тут кардон? Эліты гатовыя пагадзіцца на расейскую падаткаваю сістэму? Банкі набываюць грошы даражэй, чым прадаюць: што далей? Высвятляем у праграме «Давайце разбірацца. Эканоміка з Чалым».

На апошняй нарадзе Лукашэнка адкрыта хлусіў. Улада ўсё ніяк не можа прызнаць мінулых памылак у мадэрнізацыі дрэваапрацоўчай галіны, мяркуе эканаміст Сяргей Чалы.

«Лукашэнка казаў, што прадпрыемствы ды гэтая мадэрнізацыя прынеслі вынік і стварыліся новыя працоўныя месцы. Усё гэта няпраўда. Гэтыя прадпрыемствы даўно стратныя. За перыяд мадэрнізацыі прыблізна 4 мільярды долараў сумарна выдаткавалі на інвестыцыйныя праекты і яшчэ прыблізна столькі ж пайшло на пакрыццё іх выдаткаў. І калі ўжо казаць аб працоўных месцах, то насамрэч нічога створана не было. З 2010 года колькасць занятых на прадпрыемствах у дрэваапрацоўчай прамысловасці скарацілася больш як на 7000 чалавек. […] Калі б яны працавалі прыбыткова, то можна было б сказаць, што прадукцыйнасць працы павялічылася. А так можна казаць пра тое, што яны больш эфектыўна вырабляюць страты з меншаю колькасцю людзей».

У 2018 годзе прадпрыемства для перапрацоўвання дрэва «ФанДОК» прыдумала, як скараціць свае страты: «узялі і спалілі новы кітайскі цэх, пасля гэтага застаўся толькі той цэх, які прыносіць прыбытак». Дык ці не адбываецца нешта такое ў Светлагорску з пажарам рэзервуара ў выніку вытворчасці цэлюлозы?

Таксама ў праграме «Давайце разбірацца. Эканоміка з Чалым»:

  • Мігруюць не толькі людзі, але і галіны ды цэлыя кампаніі.
  • Апошні крок інтэграцыі: расейская падаткавая сістэма і Лукашэнка на яе ўжо пагадзіліся?
  • Інфляцыя ёсць, але яна схаваная.

Belsat.eu