ПраСвет Драматычны сцэнар для Беларусі. «Прасвет» з Алінаю Коўшык



Наколькі рэальная пагроза анексіі Беларусі Расеяй ў %, пра гэта ў інтэрв’ю з Эдўардам Лукасам, намеснікам дырэктара Цэнтру аналізу еўрапейскай палітыкі (Вашынгтон) а таксама – калі Аляксандр Мілінкевіч возьме зброю. Кандытат у прэзідэнты Беларусі ў 2006 г. распавядае ў студыі «Прасвету». Больш пра тэмы праграмы:

Лукашэнка – саюзнік ці вораг Крамля?

Фэйкі, правакацыйныя матэрыялы федэральных каналаў і актыўнасць троляў у інтэрнэт-прасторы. Першыя тыдні новага года адзначыліся маштабнай інфармацыйнай атакаю на Беларусь з боку Масквы. Эксперты не сумняюцца: гэта толькі першыя залпы перад сапраўднаю вайною. Супраць каго ці чаго ваюе Крэмль гэтым разам? Высвятляла Вольга Жарнасек.

Аляксандр Мілінкевіч: «Трэба бараніць Беларусь. Калі будзе інтэрвенцыя – я б узяў зброю»

Пра вайну фэйкаў і апошнія бурлівыя падзеі ў беларускай замежнай палітыцы інтэрв’ю з былым кандыдатам на прэзідэнта Беларусі а цяпер канцлерам Вольнага беларускага ўніверсітэту Аляксандрам Мілінкевічам.

Выкінуць Маскву з галавы

На фоне з’едлівых заўваг з Масквы і няспынных заклікаў да большай інтэграцыі афіцыйны Менск пачаў рабіць не вельмі заўважныя, але важныя крокі ў замежнай палітыцы. Куды вядзе палітычная эквілібрыстыка Менску? Усевалад Шлыкаў.

Эдўард Лукас пра спрэчку Лукашэнкі з Пуціным: «Я бачыў гэта кіно шмат разоў»

Наколькі анэксія Беларусі Расеяй рэальная ў адсотках? І ці Лукашэнка – такая важная персона ў палітыцы, як нам падаецца? Пра пазітыўныя змены ў беларускім грамадстве ў інтэрв’ю Сяргею Пелясе распавядае знакаміты публіцыст брытанскага выдання «Таймз» і намеснік дырэктара Цэнтру аналізу еўрапейскай палітыкі Эдўард Лукас.

Збіраюць грошы для чыноўнікаў. Амерыканскі шатдаўн з беларускім акцэнтам

Ужо месяц як мільён працаўнікоў амерыканскай адміністрацыі не атрымліваюць заробку. Прычына – спрэчка паміж Доналдам Трампам і Дэмакратычнаю партыяй. Сітуацыя, якую пакуль немагчыма ўявіць у нашай краіне: апазіцыя не дае прэзідэнту шасці мільярдаў долараў на будоўлю сцяны з Мексікай. Як сотні людзей даюць рады без заробкаў, беларусы ў ЗША распавялі Дзянісу Дзюбу.

Забіты мэр Гданьску Павэл Адамовіч: «Мая бабуля нарадзілася ў Смаргоні»

Смерць мэра Гданьску ўзрушыла мільёны чалавек. Чаму ўзгадваем яго мы? Бо карані бурмістра вядуць у Смаргонь, а ў асобе Павэла Адамовіча Беларусь страціла вялікага сябра.

Глядзі таксама
Каментары