Долар па тры рублі? Ці ў 2020-м нас чакае крызіс узору 1990-х

Рубель ліхаманіць: абменны курс з доларам дасягнуў максімуму за апошнія гады. Варта бегчы ў абменнік ці крохкі эканамічны дабрабыт беларусаў ужо нішто не ўратуе? Пра гэта ў «Размове» разважаюць Віталь Цыганкоў і Яраслаў Раманчук.

Стасункі паміж афіцыйнымі Менскам і Масквой пагоршыліся да той ступені, якая не дазваляе марыць пра датацыі для беларускай эканомікі. Падушкі бяспекі хопіць яшчэ на некалькі месяцаў. Што будзе далей? На думку эканаміста Яраслава Раманчука, крокі трэба рабіць вельмі канкрэтныя. Напрыклад, мяняць прэм’ера і не выдаткоўваць грошы на датацыйныя галіны эканомікі.

Ці «дажыве» прэм’ер-міністр Сяргей Румас да выбараў? І ці чакае нас крызіс узору 1990-х? Глядзіце ў поўнай версіі праграмы «Размова» з Віталём Цыганковым і эканамістам Яраславам Раманчуком.

Спецыяльна для тых, каму зручней слухаць, а не глядзець, «Размова» запускае падкасты. Калі вы займаецеся хатнімі справамі, кіруеце машынай ці проста не жадаеце сачыць за мільгаценнем кадраў – гэта для вас:

Праграма «Размова» выходзіць на «Белсаце» з панядзелка да чацвярга а 21:20. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і ў архіве на нашай старонцы.
А таксама падпісвайцеся на «Размову» ў Facebook, ВКонтакте, «Одноклассниках», Twitter, Instagram і Telegram.

Глядзі таксама

Больш матэрыялаў

Расея не адмовілася ад захопу Беларусі?

Ці дапаможа Трамп беларускім IT-шнікам?

Наступствы каронавірусу параўноўваюць з вайной. Як ратаваць беларускую эканоміку?

Як анархісты змагаюцца з каронавірусам

Як працуюць петыцыі: Міністэрства аховы здароўя ўжо ведае, што рабіць з каранцінам

Ці афіцыйная гісторыя прызнала 25 сакавіка?

Што страшнейшае: вірус ці паніка?

Ці пойдзе ў прэзідэнты лідар прадпрымальнікаў?