Доктарка Лідзія Тарасенка: Масавы ад'езд медыкаў – таксама забастоўка


Пасярод пандэміі краіна можа застацца без дактароў? Медыкі галасуюць супраць улады нагамі: усё больш з іх задумваюцца пра ад’езд з краіны. Пра гэта – у «Размове» Віталя Цыганкова з доктаркаю Лідзіяй Тарасенкай.

Дактары Беларусі пратэстуюць нагамі: усё больш медыкаў выбіраюць варыянт часовай ці сталай эміграцыі. Медыкі, якія актыўна ўліліся ў пратэсты, сёння абмяркоўваюць, як быць з нацыянальным страйкам. Шмат для каго адʼезд стаўся магчымасцю адлюстраваць сваю грамадзянскую пазіцыю.

«У краіне адмыслоўцаў у кожнай галіне і напрамку насамрэч няшмат. І масавы адʼезд, эвакуацыя з краіны – гэта таксама страйк, пра які ніхто не скажа: чэргі ў паліклініках проста павялічацца яшчэ больш», – выказалася госця «Размовы» доктарка Лідзія Тарасенка.

Спецыяльна для тых, каму зручней слухаць, а не глядзець, «Размова» запусціла падкасты. Калі вы займаецеся хатнімі справамі, кіруеце машынай ці проста не жадаеце сачыць за мільгаценнем кадраў – гэта для вас:

Праграма «Размова» выходзіць на «Белсаце» з панядзелка да чацвярга а 21:20. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і ў архіве на нашай старонцы.

А таксама падпісвайцеся на «Размову» ў Facebook, ВКонтакте, «Одноклассниках», Twitter, Instagram і Telegram.