Добраахвотнік Маўчанаў: КДБ размаўляў з пакупніком майго дому


Дайшло да абсурду: да чалавека, якому я прадаў свой дом у Барысаве, прыязджалі нейкія КДБшнікі з Менску, пра нешта гаварылі. Падрабязнасці размовы не ведаю.

«Белсат»: Што зараз адбываецца на ўсходзе Украіны? Гэта сапраўды мір ці вашыя асабістыя звесткі кажуць пра іншыя?Аляксандр Маўчанаў: На жаль, да міру яшчэ далёка. Я б назваў гэты стан «няма міру, няма вайны». З аднаго боку актыўных наступальных дзеянняў ні расейскае войска, ні ўкраінскае не вядуць, але пры гэтым адбываюцца абстрэлы пазіцыяў украінскага войска. З іншага боку адбываюцца невялікія прасоўванні ўкраінскага войска літаральна на некалькі кіламетраў. У канцы мінулага года, напрыклад, вызвалілі сяло Водзянае пад Марыўпалем.«Белсат»: Як украінцы ставяцца да добраахвотнікаў з Беларусі?Аляксандр Маўчанаў: Да беларусаў вельмі добрае стаўленне.«Белсат»: А калі казаць пра стаўленне з боку афіцыйнага Кіева – яно адэкватнае? Ці на тым узроўні, якога заслугоўваюць добраахвотнікі.Аляксандр Маўчанаў: На жаль, не. Хацелася б, каб урад у Кіеве неяк дапамог беларусам, напрыклад, з відам на жыхарства ці з атрыманнем грамадзянства, як гэта абяцаў шэраг палітыкаў ва Украіне. На жаль, пакуль мала хто атрымаў грамадзянства.«Белсат»: Зʼявіліся звесткі, што, магчыма, спецслужбы Беларусі дасылаюць запыты ў Кіев наконт удзелу беларускіх добраахвотнікаў у канфлікце на Данбасе. Маўляў, магчыма, украінскія спецслужбы могуць нават пачаць супрацу з беларускім КДБ.Аляксандр Маўчанаў: Канешне, я не ведаю тых працэсаў паміж беларускім ды ўкраінскім ведамствамі. Увогуле нельга выключаць, але не думаю, што Кіеў усё ж выдасць добраахвотнікаў Беларусі.«Белсат»: Ніколі не шкадавалі пра свой выбар, калі паехалі на ўсход Украіны?Аляксандр Маўчанаў: Не. Зрабіў гэта цалкам свядома.