Днём Менску выціскаюць з календара і памяці Дзень вайсковай славы?


Філосаф Уладзімір Мацкевіч лічыць, што штучная вераснёўская дата святкавання Дня Менску наўмысна прызначаная блізка да Дня вайсковай славы ў гонар Аршанскай бітвы.

Яго суразмоўца ў перадачы «Размова дня», журналіст Зміцер Лукашук, які зрабіў цыкл праграмаў пра нацыянальную ідэю, згодны, што з гістарычных падзеяў і постацяў улады шануюць толькі хіба аднаго Францыска Скарыну. А афіцыёзныя спробы сфармуляваць нацыянальную ідэю заўжды сканчаліся тэзай, што «Беларусь і Расея назаўжды разам».

Чаму так? Пра гэта – перадача «Размова дня» з Уладзімірам Мацкевічам і Змітром Лукашуком.