Для Лукашэнкаў зрабілі ўласную сацсетку! Сатырычнае шоу


Лукашэнка прышпорыў сваіх адмыслоўцаў – і тыя выдалі «Лукаграм», лазерны тэлевізар і беларускую вакцыну ад каронавіруса, а «Хай так TV» паразмаўляў з галоўным культурніцкім бацькам беларускай электроннай музыкі ды індзі Papa Bo.

Глядзіце ў новым выпуску:

  • «Лукаграм» – забойца «Інстаграму»!
  • Лазерны тэлевізар для Лукашэнкі
  • Сустракайце: беларуская вакцына ад каронавіруса!
  • Каго можна паклікаць дапамагчы прыбіраць снег
  • За што б затрымаць? За разынкі!
  • Аляксандр Papa Bo Багданаў: для каго ён «папа», чаму пратэст мае быць з музыкай, як індзі-музыка робіцца мэйнстрымам ды ці можна ўратаваць «Славянскі базар» з «Дажынкамі»?

Сатырычнае шоу «Хай так TV» глядзіце кожную суботу а 20:30 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.

Хочаш ведаць, чым жыве «Хай так TV»? Далучайся да нашых сацсетак у Telegram, Facebook, Instagram, VK і Twitter.

Калаж з фота: president.gov.by, kremlin.ru