Для каго ўрад піша-перапісвае планы «пяцігодак»?


Комплекс мер па рэалізацыі Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2016-2020 гады, зацверджаны днямі ўрадам, многія ўжо паспяшаліся назваць лібералізацыйным.

«Я ўжо даўно чую размовы пра тое, што кожнае паслабленне – гэта прарыў, лібералізацыя, прызнанне памылак. Паколькі такіх заяваў было шмат, то яны дэвальваваліся», – кажа галоўны рэдактар «Эканамічнай газеты» Леанід Фрыдкін.

«Калі супаставіць планы папярэдніх «пяцігодак» з цяперашнім, то акажацца, што кожны наступны план на тры чвэрці складаецца з тых пунктаў, якія збіраліся выканаць у мінулы раз», – заўважае эксперт.

Для каго тады гэтыя планы пішуцца-перапісваюцца? Падрабязней – у «Размове Калінкінай».