Для каго ў Менск возяць вінтажную мэблю са Скандынавіі?


Крама «Буржуазныя каштоўнасці» ў Менску хоча стаць прастораю для культурных імпрэзаў.

Звычайнае савецкае крэсла можна набыць на барахолцы долараў за 10, а некаторыя аддадуць і бясплатна. Фатэль таго ж перыяду і стану, які знаўцы прызналі вінтажным, каштуе ўжо ад $ 70. Антыкварная ж мэбля прадаецца ад $ 1 тыс. і даражэй.

Ці гатовыя беларусы заплаціць болей за рэчы з узростам, высвятляюць уладары першага ў краіне салону вінтажнай мэблі «Буржуазныя каштоўнасці». Глядзіце сюжэт праграмы «Асабісты капітал» (відэа вышэй).