Кожны з нас Дэпутаты: беларусы не хочуць працаваць, але хочуць «па 500»



Шмат гадоў беларусам уводзілі ў вушы, што дзяржава імкнецца забяспечыць кожнаму грамадзяніну як мінімум «па 500 долараў». Але ці праўда гэта? Колькі мы насамрэч зарабляем?

У новым выданні ток-шоу «Кожны з нас» людзі шчыра расказваюць пра свае заробкі. Хочаце ведаць праўду пра тое, колькі маюць настаўнікі, дактары, праграмісты, вартаўнікі, інжынеры, вайскоўцы і прадстаўнікі іншых прафесіяў – глядзіце новы праграму «Кожны з нас». Некаторыя жыццёвыя гісторыі вас шчыра здзівяць.

У менчука Аляксандра Бокшы быў паспяховы бізнес. Ён прадаваў будаўнічыя матэрыялы пад такія аб’екты, як менская кальцавая аўтадарога. Але нешта пайшло не так. Замест 3000 еўраў за месяц Аляксандр пачаў зарабляць 700 рублёў. А жыве сёння – на 300, бо астатняе ідзе на аліменты. Экс-бізнесовец шчыра тлумачыць, чаму ён не можа зноўку крутануцца, хоць мае досвед, здароўе і выдатную адукацыю.

А вось менеджар з Сакрамэнта (ЗША) Ігар Чэрнік, наадварот, нядаўна вярнуўся ў Беларусь і перавозіць сюды жонку ды чацвёра дзяцей. Паводле яго, тут можна добра зарабіць, вось толькі беларусы не хочуць працаваць.

Ягоную пазіцыю падтрымлівае былая настаўніца Ева Гілевіч. Яна тлумачыць, як можна змяніць жыццё, каб з 600 рублёў зарабляць 1500 еўраў.

А некаторыя ўвогуле не марнуюць час на думкі пра фінансы. Арцём Курашоў з Віцебшчыны зарабляе трактарыстам 350 рублёў. Але ён не пабаяўся пабрацца шлюбам з жанчынай, у якой чацвёра сваіх дзяцей. Як яны выжываюць і пра якія навагоднія падарункі мараць іхныя карапузы?

Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Ганна Канапацкая і Мікалай Улаховіч, эканаміст Леў Львоўскі кажуць жорсткую праўду пра фінансавы менталітэт беларусаў.

Што ўсім нам трэба змяніць, каб Беларусь дагнала Швейцарыю ў дабрабыце? Глядзіце «Кожны з нас» і спасцігайце новыя жыццёвыя веды.

Глядзі таксама
Каментары