Дэпутатка Палаты прадстаўнікоў: улады не разумеюць, што час кантролю сышоў, прыйшоў час бізнесу


У Менску скончыў працу Кастрычніцкі эканамічны форум, дзе разам размаўляюць айчынныя палітыкі, бізнесоўцы і незалежныя эксперты. На форуме прагучалі заявы адносна будучыні нашае краіны і патрэбных рэформаў. Адныя, як былы намеснік міністра эканомікі Аляксандр Забароўскі, упэўненыя, што Беларусь здольная правесці паспяховыя ўдасканаленні эканамічнай палітыкі. Іншыя, як былы намеснік міністра фінансаў Польшчы Марэк Дамброўскі, кажуць, што ў Беларусі няма палітычнае волі для рэфармавання. На сувязі са Студыяй «Белсату» дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Ганна Канапацкая.

Спадарыня Ганна, чый погляд вам бліжэйшы, Забароўскага ці Дамброўскага?

«На жаль я буду на баку скептыкаў, якія кажуць, што сёння няма палітычнае волі на тое, каб праходзілі рэальныя глыбокія палітычныя рэформы. Я таксама хачу жыць у той краіне, аб якой распавядаюць у дакладах віцэ-прэм’еры. Але калі я прымаю грамадзянаў ці спатыкаюся з бізнесам, то я бачу іншае. Я памятаю пасланне прэзідэнта, каторы паставіў амбітную задачу дасягнуць да 2025 году ВУП каля 100 мільярдаў долараў, і я разумею, што сёння без рэальных глыбокіх эканамічных рэформаў, гэтага немагчыма дасягнуць. У нас 20 гадоў было дрэннае кіраванне дзяржаўнай маёмасцю, і цяпер апошнія 5 гадоў ВУП падае. […] Я думаю, што адсутнасць паступленняў у бюджэт будзе піхаць улады да правядзення рэформаў. Яны ўжо ў некаторай ступені гавораць пра неабходнасць рэформаў, але проста баяцца страціць кантроль. На жаль улады не разумеюць, што час кантролю сышоў, прыйшоў час ствараць умовы для бізнесу…»

А таксама, мы запыталіся беларусаў, якую, на іх думку, эканамічную рэформу варта зладзіць найперш, каб палепшыць айчынную эканоміку.

Працяг – у сюжэце.