Дэпутат Менгарсавету: Без нагляду ўладаў мясцовыя саветы стануць цалкам апазіцыйнымі


Калі б улады ўстрымаліся ад жорсткага кантролю за выбарамі, то ў дэпутаты патрапілі б людзі, якіх сапраўды абіраюць, а мясцовыя саветы сталі б цалкам апазіцыйныя. У гэтым перакананы былы дэпутат Менскага гарсавету Юрый Васкрасенскі.

Але, на ягоную думку, на прызначаных на 18 лютага мясцовых выбарах, верагодна, рэалізуецца сцэнар з квотамі, як падчас апошніх выбараў у Палату прадстаўнікоў.

Улады могуць прапусціць у дэпутаты пэўную колькасць альтэрнатыўных кандыдатаў: «Гэта задаволіць і апазіцыю, або тых хто называе сябе апазіцыяй, і нашых еўрапейскіх партнёраў, і ўладзе не будзе надта балюча».

Паводле Васкрасенскага, перадусім мясцовае кіраўнікі найбольш раўніва ставяцца да дэпутатаў, якія падымаюць надзённыя праблемы, а ў іх разуменні – «каламуцяць ваду». Як улады рэагавалі на ініцыятывы Васкрасенскага, калі ён быў дэпутатам у Менгарсавеце, якія магчымасці сёння мае дэпутат мясцовых саветаў, якія акругі падчас выбараў бяруцца пад асаблівы кантроль – глядзіце ў поўным выданні праграмы «Размова дня» Святланы Калінкінай з Юрыем Васкрасенскім.