У чым адрозненне паміж перакладам верша і песні? Чаму перакладчыкаў песень часам грэбліва называюць тэкставікамі? Да якога беларускага перакладу была нядаўна створана караоке-версія?
Гледачы перадачы «Мова Нанова» на Белсаце сустрэнуцца з таленавітым паэтам і перакладчыкам Андрэем Хадановічам, дзякуючы якому песні Боба Дылана, Дэйвіда Боўі, Лэнарда Коўэна, Алега Скрыпкі ды іншых знаных выканаўцаў загучалі па-беларуску.
Пра тое, як правільна ў нашай мове назваць самку вожыка, трусіка, індыка або каня, мы пагаворым у граматычнай частцы. Вядоўцы перадачы – Глеб Лабадзенка і Алеся Літвіноўская.
Адукацыйную праграму «Мова Нанова» глядзіце кожную нядзелю а 20:15 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва – «Sirius4»), онлайн або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.