Дэбаты на стадыёне: «Пятро Парашэнка ўмее абразіць свайго апанента так, каб нельга было назваць гэта наўпроставай абразай»


На Кіеў скіраваныя вочы ўсяго свету. Сёння там адбыліся дэбаты на стадыёне «Алімпійскі» паміж кандыдатамі на прэзідэнта Пятром Парашэнкам і Уладзімірам Зяленскім. Нашая калега распавядае пры вынікі дэбатаў са стадыёну.

«Дэбаты выглядалі вельмі жыва, надзвычай нагадвалі спартовае спаборніцтва, трыбуны раўлі і ў падтрымку ці не ў падтрымку несімпатычнага кандыдата. Калі знаходзішся ўнутры, цяжка казаць, хто перамог у дэбатах. Візуальна і аўдыёвізуальна здавалася, што Пятро Парашэнка перамагае, таму што гэта ягоная стыхія, сцэнічныя выступы перад вялікімі натоўпамі – гэта тое, чым ён займаўся і сёння перад дэбатамі, таму што на Майдане адбывалася сустрэча з ягонымі прыхільнікамі, пасля чаго яны рушылі ў бок стадыёну. Гэта была шматтысячная калона, людзі неслі сцягі і дзяржаўную сімволіку. Пятро Парашэнка навучаны нашмат больш, у тым ліку, як абразіць свайго апанента, каб нельга было назваць гэта наўпроставай абразай…»

Працяг размовы – у відэа.

belsat.eu

Фота: REUTERS / Vasily Fedosenko / Forum