Даслала чыноўнікам просьбу нараджаць з мужам. Адказалі праз месяц пасля родаў

Міністэрства аховы здароўя неаднойчы выказвалася супраць хатніх родаў. Асноўны аргумент – немаўля ў небяспецы. Але ў нашай краіне ўсё больш жанчын шукаюць альтэрнатыву звычайным радзільням.

Доўлы – даволі новы панятак для беларускага грамадства. Іхная асноўная задача – стварыць максімальна камфортную прастору для будучае маці. Медычным вядзеннем родаў доўлы не займаюцца.

У рэестры прафесіяў краіны доўлы няма, таму афіцыйна запрапанаваць адпаведны від паслуг можна рознымі шляхамі. Напрыклад, нашая гераіня, спадарыня Ліза, зарэгістравала ІП, нехта афармляе гэта як стварэнне фізічнага камфорту для парадзіх або як адукацыю для дарослага насельніцтва. Ліза Шэфер, доўла і маці чацвярых дзяцей, кажа, што падчас родаў важныя не толькі аналізы і сэрцабіцце плоду, але і эмацыйны стан парадзіхі.

Роды – шчаслівая, але і дастаткова цяжкая падзея ў жыцці жанчыны. Як да іх падрыхтавацца і на што звяртаць увагу парадзіхам – у рубрыцы «Ведай свае правы!» распавядае стваральніца праекту «Радзіны» Вераніка Заўялава.

Кожная жанчына мае права абраць спосаб нараджэння свайго дзіцяці. Мы запыталіся ў беларусак: ці яны засталіся задаволенымі ўмовамі ў звычайных радзільнях і які спосаб нараджэння дзіцяці яны б абралі надалей?

Таксама ў праграме «Маю права»:

  • Аквапарк адстаялі… Пасля далучэння журналістаў чыноўнікі змянілі рашэнне.
  • Чарговы «зялёны канфлікт»… Менчукі маюць намер адстаяць свой сквер.

Глядзіце праграму цалкам:

Больш матэрыялаў

Мужчына праз невыносны боль ходзіць на працу, бо не можа атрымаць інваліднасці

На заводзе пад Петрыкавам людзі паўгода чакаюць заробак

Мужчына дапамог ДАІ злавіць парушальнікаў і сам атрымаў штраф

Кіроўцы Менсктрансу скардзяцца на ўмовы працы, штрафы і ціск кіраўніцтва

Валанцёрка – уладам: «Разбярыце адну рэзідэнцыю, здайце на металалом! Ды зрабіце хоць нешта!»

Маёмасць знеслі, гаспадароў затрымалі. Юрысты мяркуюць, што гэтак чыноўнікі замятаюць сляды

Вайна з судом. Ці магчыма ў Беларусі перамагчы сістэму?

Памылка ДАІ, якая дорага каштавала. Ахвяра ДТЗ змагаецца за кампенсацыю