Дасье на кожнага: як у Беларусі кантралююць вернікаў

Сітуацыя з рэлігійнымі правамі ды свабодамі ў Беларусі часам нагадвае шэрую зону, якая дзейнічае паводле сваіх правілаў і законаў: рэгістрацыю аб’яднанняў спыняюць з фармальных прычынаў, за абвінавачванні ў рытуальных забойствах ніхто не адказвае.

Беларусь прагне паляпшэння стасункаў з Захадам. Мы імкнемся павысіць рэйтынг ва ўсіх сферах, але адно з галоўных пытанняў для амерыканскіх партнёраў – свабода веравызнання – застаецца па-за ўвагай палітыкаў. Госця «Размовы» Святланы Калінкінай – юрыстка, адмысловец у тэме свабоды рэлігіі Дзіна Шаўцова.

Госця праграмы распавядае, што шматлікія сітуацыі вырашаюцца ў рэжыме ручнога кіравання – і поспех ці параза справы залежыць ад ініцыятывы асобнага чыноўніка.

«Невялікая абшчына, якая пазіцыянуе сябе як пяцідзясятніцкая. За два з паловай гады яны падаваліся на рэгістрацыю 11 разоў. Прайшлі два судовыя працэсы, некалькі разоў адклікалі дакументы, у астатніх выпадках ім адмаўлялі. Фільтр стаяў на стадыі юрыдычнага адрасу. Юрыдычны адрас – невялікі пакойчык на першым паверсе будынку, у якім арандуе памяшканне на некалькіх паверхах прыватная ўстанова адукацыі. І ў гэтым будынку нельга абшчыне мець юрыдычнага адрасу, бо тут месціцца ўстанова адукацыі, хоць закон гэтага не забараняе», – прыводзіць прыклад Дзіна Шаўцова.

  • Што напісана пра свабоду веравызнання ў Беларусі ў штогадовай справаздачы амерыканскага Дзярждэпартаменту?
  • Чаму пастар баяўся адпускаць дзяцей на вуліцу?
  • Як чыноўнікі працуюць з рэлігійнымі справамі?

Адказы ў «Размове» Святланы Калінкінай і юрысткі Дзіны Шаўцовай.

Спецыяльна для тых, каму зручней слухаць, а не глядзець, «Размова» запускае падкасты. Калі вы займаецеся хатнімі справамі, кіруеце машынай ці проста не жадаеце сачыць за мільгаценнем кадраў – гэта для вас.

Праграма «Размова» выходзіць на «Белсаце» з панядзелка да чацвярга а 21:20. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і ў архіве на нашай старонцы.
А таксама падпісвайцеся на «Размову» ў Facebook, ВКонтакте, «Одноклассниках», Twitter, Instagram і Telegram.

Глядзі таксама

Больш матэрыялаў

Як працуюць петыцыі: Міністэрства аховы здароўя ўжо ведае, што рабіць з каранцінам

Ці афіцыйная гісторыя прызнала 25 сакавіка?

Што страшнейшае: вірус ці паніка?

Ці пойдзе ў прэзідэнты лідар прадпрымальнікаў?

Праймерыз – усё? Апазіцыю пасварылі каронавірус, настаўнікі і Канапацкая

Абнуленне, азіяцкі сцэнар і яшчэ адзін варыянт. Што абярэ Лукашэнка?

АМАП жорстка збіў дзяўчынку. Нікога за гэта не пакаралі

Калі скончыцца каронавірус?