«Дармаед» з Гомлю, які звярнуўся ў суд: Хачу праверыць беларускую сістэму правасуддзя


Часова беспрацоўны жыхар Гомлю Зміцер Сабураў звярнуўся ў суд Чыгуначнага раёну гораду са скаргай на падатковую інспекцыю, якая залічыла мужчыну ў дармаеды.

«Я хачу паказаць людзям, што не трэба баяцца. Што можна ісці ў суд, на маршы, адсядзець суткі, але ўсё гэта не можа нас спыняць», – распавёў у эфіры праграмы «Гарачы каментар» Зміцер Сабураў.

Агулам гэта пяты выпадак, калі грамадзяне краіны спрабуюць абараніцца ад дзяржаўных пабораў з дапамогаю айчыннай Феміды. Як доказ свайго ўдзелу ў фінансаванні дзяржвыдаткаў Сабураў мае на руках штомесячныя раздрукоўкі аплатаў паслугаў мабільнага аператара, у якія, сярод іншага, уваходзіць і падатак на дададзеную вартасць. ПДВ уваходзіць у пералік збораў, якія фармуюць дзяржбюджэт, а таму назваць чалавека, які сплочвае гэты падатак, дармаедам аніяк не выпадае.

Якім чынам гамяльчук збіраецца даказваць, што ён не належыць да ліку г. зв. дармаедаў?

Падрабязней у відэаматэрыяле!