Дапамога беспрацоўным: атрымай $ 1 тыс., 500 аддай назад


Юлія Міцкевіч – рамесніца, робіць драўляныя сувеніры на продаж. Пачаць уласны бізнес ёй дапамагла дзяржаўная субсідыя для беспрацоўных.

Для гэтага дзяўчына тры тыдні вучылася на бясплатных курсах прадпрымальнікаў і цягам чатырох месяцаў хадзіла на сумоўі ды грамадскія працы.

«У той жа дзень, у момант рэгістрацыі я пайшла на сумоўе, і мне сказалі, што ў маіх жа інтарэсах для атрымання субсідыі я павінна не трапіць на працу».

Бізнес-план Юля перапісвала тройчы: спачатку выявілася, што рамеснікам нельга працаваць з фанераю, потым камісію збянтэжыў нібыта вялікі патэнцыйны прыбытак. Але дзяўчына ўсё ж такі атрымала грошы – амаль Br 2 тыс. – і выдаткавала іх на сталярныя прылады, матэрыялы і дошкі.

У прадпрымальніка ёсць больш шанцаў атрымаць субсідыю, чым у рамесніка. Разам з тым, прадпрымальнік мусіць выплочваць унёскі ў фонд сацыяльнае абароны насельніцтва – мінімум $ 40. Такім чынам, гадавыя выдаткі на існаванне ІП складуць прыкладна палову субсідыі.

Служба занятасці дапамагае субсідыямі толькі тым, хто не змог уладкавацца на працу паводле яе накіравання, але праяўляе ініцыятыву і хоча арганізаваць сабе самазанятасць. Гэтую аднаразовую беззваротную грашовую дапамогу ад дзяржавы трэба выдаткаваць цалкам, але пасля прыйдзецца даць органам кантролю спраўдзіць усе рахункі.

Юрыст Аляксандр Жук папярэджвае: «Калі вы цягам года 6 месяцаў не будзеце займацца прадпрымальніцкай дзейнасцю, не будзеце выкарыстоўваць субсідыю, вам яе прыйдзецца вярнуць».

На якую яшчэ справу можна атрымаць дзяржаўную дапамогу і з якімі складанасцямі сутыкаюцца прадпрымальнікі-пачаткоўцы, глядзіце ў сюжэце праграмы «Асабісты капітал» (відэа вышэй).

А гэта – праграма «Асабісты капітал» цалкам: