Далідовіч: «БНР, БССР... Важна, што там былі літары Б і Р – Беларуская Рэспубліка»


Калі мы гаворым пра 2018-ы год, то нельга не нагадаць, што гэта быў Год Незалежнасці. Сёлета мы адзначалі 100-годдзе абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі. Тае легендарнае БНР, без якой, напэўна ж, нічога б не было, у тым ліку і БССР, стагоддзе якой, дарэчы, надыходзіць ужо заўтра! З намі ў студыі – аўтар маштабнага даследавання тэмы, аўтар кнігі «БНР і БССР: Роздум аб пакутлівым шляху беларускай дзяржаўнасці ў XX ст», пісьменнік Генрых Далідовіч:

«Сёння мы можам з пэўнасцю сказаць, што нашыя землякі два разы зрабілі захады, каб дабіцца незалежнасці. Першы раз ішлі шляхам нацыянальным, узгадняючы. І ва ўмовах, калі заканчвалася Першая сусветная вайна, тады нацыянальныя сілы здолелі сабрацца і ўтварыць БНР, і аб’явіць яе незалежнай. Таму што ўбачылі: ніхто імі не цікавіцца, ніхто нашым народам не клапоціцца. Была створаная БНР, якая адыграла першасную ролю, прывучыла думаць не як улады Расейскай Імперыі, а як прадстаўнікоў свайго народа. […] Што б ні гаварылі – БНР, БССР – для нас важна, што там былі літары Б і Р – Беларуская Рэспубліка…»

Давайце прыгадаем, як сёлета беларусы адзначалі 100-годдзе Беларускай Народнай Рэспублікі. Кадры са святочнага канцэрту ля Опернага тэатру ў Менску – вашай увазе.

belsat.eu