Асабісты капітал Даеш дзіцяці кішэнныя грошы? Спраўдзі, як навучыць ашчаджаць


Калі пачынаць даваць кішэнныя грошы?

У Швецыі бацькі ў сярэднім даюць дзецям на кішэнныя выдаткі 20 еўраў штомесяц, у Францыі – 30, а ў Нямеччыне – 45. У апошняй, дарэчы, пэўную частку грошай дарослыя бяруць назад і гэтак прызвычайваюць малых да падаткаў. У Беларусі бацькі таксама даюць малым грошы, але ў якім узросце і колькі выдаваць – пытанне пакуль не вырашанае. Псіхолагі толькі раяць не плаціць дзецям за хатнія абавязкі і не наказваць фінансава.

Калі пачынаць даваць дзецям грошы, у якім памеры, ды як правільна гэта рабіць, каб падвышаць фінансавую граматнасць малых – разбіралася Марыя Грыц у рубрыцы «Свая кішэня».

СТА: грошы ўзялі, а машыну не адрамантавалі

У машыне Мікіты нешта пачало грукатаць. Хлопец прывёз аўта на СТА, падпісаў акт на рамонт коштам 120 долараў, праз два дні забраў адрамантаваную машыну… разам з вядомым грукатам. Але бясплатна перарабляць працу майстар адмовіўся.

Калі не хочаце лаяцца з прадстаўнікамі СТА – чытайце мелкі шрыфт у дамове і не вагайцеся пісаць лісты пра тое, што вас не задавальняе. Таму што наказаць СТА можа не толькі суд, але і мясцовая адміністрацыя, а ўсе экспертызы бясплатныя для кліента. Падрабязнасці абароны аўтаправоў распавядаем у рубрыцы «Барані сваё».

Сукенкі як свята і бізнес

«Пришла как-то женщина лет 60 на вид. Очень интересная женщина. И захотела выйти замуж. Снова. За своего мужа. Дети устроили ей праздник. Они помогали ей в выборе платья, пришло очень много людей». Святлана Шчуцкая кіруе вясельным салонам ужо больш за 10 гадоў, і такіх нечаканых гісторыяў можа расказаць вельмі шмат. Але святочны бізнэс – гэта не толькі кранальныя гісторыі, але і цяжкая барацьба з сезоннасцю.

Як працуе прыбытковы вясельны салон, і як змагаецца яго кіраўніцтва з непрыбытковымі перыядамі – глядзіце ў рубрыцы «Сакрэт фірмы».

Глядзі таксама
Каментары