Ціск на лідара «Дзецюкоў»: дабраліся да дзіцяці

Нашага калегу Алеся Дзянісава ў Беларусі ведаюць многія. І як журналіста, якога ўлады неаднаразова пераследавалі за супрацоўніцтва з «Белсатам», і як музыку, пачынаючы ад ужо легендарнага гурту «Кальян» і да сённяшніх бескампрамісных «Дзецюкоў». За якіх таксама на Алеся неаднойчы ціснулі. То бок быў бы Дзянісаў, а нагода для пераследу яго знойдзецца. Гэтым разам дайшло да магчымай крымінальнай справы, пра што наш калега абвесціў у сацыяльных сетках.

Алесь Дзянісаў, музыка, журналіст:

«Мы я і мая жонка былі на фестывалі пад Варшавай,гурт Дзецюкі выступаў на фестывалі, мы абодва адсутнічалі ў Беларусі. Мая дачка мне потым сказала: Татусь, мне тэлефанаваў міліцыянт, доўга са мной размаўляў, і супраць цябе завялі нейкую справу за рэпост УКантакце. Яна сказала, што міліцыят доўга яе распытваў, пытаўся дзя я, што я, чаму я ў Польшчы? Скажу так: ён не меў права дапытваць яе па тэлефоне, гэта раз. Па-другое, ён не меў права дапытваць яе, бо яна няпоўнагадовая…» Працяг размовы – у сюжэце.

Падпісвайся на telegram Белсату

Больш матэрыялаў

Паміж жыццём беларусаў і эканомікай

Каронавірус: падумайце пра старэйшых

А. Класкоўскі: Масква ніколі не згодзіцца выпусціць Беларусь са сваёй арбіты

Карупцыя дабралася да цела прэзідэнта

Улады ўпэўненыя, што кантралююць праймерыз

Эксклюзіўны каментар працаўніка «Беларуськалія» пра трагедыю

Арганізатары праймерыз адмовілі Канапацкай у даверы

Уладзімір Няпомняшчых: Міліцыя стала абараняць не народ, а ўладу