Асабісты капітал Дабрачыннасць: як не стаць ахвяраю махляроў


Ахвяруем на дабрачыннасць

Перад Калядамі людзі часцей гатовыя займацца дабрачыннасцю: хочацца дапамагчы тым, каму ў жыцці пашанціла менш. Але гэтым карыстаюцца махляры. Найчасцей ашукваюць вулічныя жабракі, таму даваць грошы ў рукі невядомаму чалавеку – рызыкоўна. Пераводзіце грошы на рахунак, – звярніце ўвагу на першыя лічбы. Калі гэта 3135, то ўлік фінансаў вядуць асабліва пільна.

Як можна зрабіць добрую справу перад Калядамі – распавядаем у рубрыцы «Свая кішэня».

Як вярнуць грошы за няякасную паслугу

Раней Надзея мела простыя валасы да пояса, аднак потым падумала, што кудзеркі ёй пасуюць больш, і зрабіла хімічную завіўку. У выніку валасы даўжэйшыя, чым пры фрызуры «паж», бо валасы ад таго часу даўжэйшымі не растуць. Кампенсацыі ад цырульні дзяўчына так і не дамаглася.

Аказаную паслугу немагчыма вярнуць у цырульню ці касметычны кабінет. Але можна вярнуць грошы ці перарабіць паслугу бясплатна. Як гэта зрабіць – падрабязна распавядаем у рубрыцы «Барані сваё».

Паспяховы бізнес на паслугах для жывёлы

Сёння ў Менску працуюць 12 заагатэляў, 18 цырульняў для хатніх гадаванцаў, 23 ветклінікі і 53 заакрамы. Хто ў крызісныя часы – тыповы кліент такіх установаў? Высвятляем у рубрыцы «Сакрэт фірмы».

Камунальныя плацяжы (рост бясконцы і ўстойлівы)

З’яўленне новых грошай мела цікавы, але кароткачасовы псіхалагічны эфект: здалося, што камунальныя плацяжы паменшыліся.

Але хутка прыйшло разуменне, што калі нешта і расце ўстойліва ў гаспадарцы, дык гэта аплата за камунальныя паслугі. Пра тэндэнцыі росту распавядае Міхал Залескі ў рубрыцы «Шалёныя грошы».

Глядзі таксама
Каментары