Да чаго прывядзе рэвалюцыя пад бел-чырвона-белымі колерамі?

Нягледзячы на тое, што Лукашэнка, абапіраючыся на вертыкаль і сілавы блок, утрымлівае ўладу, багата беларусаў адмаўляюцца падпарадкоўвацца і нярэдка аб’ядноўваюцца дварамі.

Спецназаўцы ў цывільным зрываюць бел-чырвона-белыя сцягі ды замалёўваюць муралы – а назаўтра з’яўляюцца новыя сцягі ды патрыятычныя графіці.Чаму беларусы працягваюць супрацьстаянне, нягледзячы на рэпрэсіі? Сваёй матывацыяй у студыі дзеляцца легендарная Ніна Багінская і жыхары пратэставых менскіх жыллёвых кварталаў.

«Таго, што не дыхаў, выкінулі з аўтазака». Сведчанні ахвяраў гвалту

Бел-чырвона-белы сцяг стаўся адзінаасобным сімвалам беларускай рэвалюцыі – 2020. У студыі ток-шоу «Кожны з нас» кандыдат гістарычных навук Алег Трусаў адказвае на папрокі прапагандыстаў пра тое, што, маўляў, БЧБ-сцяг прыдумалі фашысты. Эксперт робіць экскурс у гісторыю старажытнага свету і падсумоўвае 1917 годам, калі прапорцыі нацыянальнага сцяга былі канчаткова аформленыя прадстаўнікамі беларускай нацыянальнай інтэлігенцыі. У той самы час спалучэнне БЧБ-колераў – гэта сімвал крыві Хрыстовай, які ёсць на шатах патрыярха і мітрапалітаў праваслаўнае царквы.

Што да герба «Пагоня», то першая згадка пра яго датуецца 13-ым стагоддзем. Гэта адзін з найстарэйшых гербаў у свеце.

Хто прыдумаў бел-чырвона-белы сцяг?

Да чаго прывядзе рэвалюцыя пад бел-чырвона-белымі колерамі? Калі Лукашэнка пакіне пасаду прэзідэнта? Новыя меркаванні – у новым выпуску ток-шоу «Кожны з нас».

Праграма «Кожны з нас» выходзіць кожную сераду а 18:35. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн, на YouTube-канале «Белсат Life» і на нашай старонцы.

Больш матэрыялаў

Экстрэмісцкім прызнаны нават чайны сервіз, але прагнозы – аптымістычныя

Калеснікава, Лосік, Слуцкія: як ламаюць палітычных вязняў

Ці чакаць пратэстаў увесну? Дэмакратычная апазіцыя акрэслівае планы

«Мэта сходу – каб мы інстытуцыяналізавалі лукашызм, які нарадзіў Рэспубліку Беларусь»

«Лукашысты супраць прыхільнікаў пераменаў – 2»

Пратэставая вясна. Чаго апанентам рэжыму не стае для перамогі?

«Голас уладаў» і прыхільнікі пераменаў – вочы ў вочы ў студыі «Кожны з нас»

Кансэнсус Захаду і Крамля – наступны этап пераўтварэнняў у Беларусі?