Да чаго прывядуць пратэсты?


Пратэсты супраць інтэграцыі пакуль праходзяць мірна, але маюць усе шанцы паўтарыць лёс Плошчы-2010. Што на гэта ўказвае? Глядзіце ў эфіры праграмы «Размова ProContra» са Святланаю Калінкінаю, Віталём Цыганковым і намеснікам старшыні Партыі БНФ Аляксеем Янукевічам.

Лукашэнка ды ягоныя памагатыя не баяцца рэпрэсіяў і могуць вярнуцца да іх. Калі і выводзіць людзей на плошчу, то толькі ў тым выпадку, калі і палітыкі, і грамадства будуць да гэтага гатовыя, думае намеснік старшыні Партыі БНФ Аляксей Янукевіч.

«Мы лічым, што выходзіць на пратэсты, асабліва з досведам 2010 года ў Беларусі, асабліва з досведам 2014 года ва Украіне, трэба вельмі акуратна, маючы сапраўды вялікі арганізацыйны патэнцыял, каб, калі такія пратэсты адбываюцца, мець магчымасць імі гарантавана кіраваць. Бо ў адваротным выпадку ёсць сапраўды вялікая рызыка паўтарэння 2010 года», – выказаўся госць праграмы «Размова ProContra».

Спецыяльна для тых, каму зручней слухаць, а не глядзець, «Размова» запускае падкасты. Калі вы займаецеся хатнімі справамі, кіруеце машынай ці проста не жадаеце сачыць за мільгаценнем кадраў – гэта для вас.

Праграма «Размова» выходзіць на «Белсаце» з панядзелка да чацвярга а 21:20. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і ў архіве на нашай старонцы.
А таксама падпісвайцеся на «Размову» ў Facebook, ВКонтакте, «Одноклассниках», Twitter, Instagram і Telegram.